Роберт Ловет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Ловет
англ.: Robert Abercrombie Lovett
4-ы міністр абароны ЗША
17 верасня 1951 — 20 студзеня 1953
Папярэднік Джордж Маршал
Пераемнік Чарлз Эрвін Уілсан
намеснік міністра абароны ЗША[d]
4 кастрычніка 1950 — 16 верасня 1951

Нараджэнне 14 верасня 1895(1895-09-14)[1][2]
Смерць 7 мая 1986(1986-05-07)[1][2] (90 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Robert Scott Lovett[d]
Маці Lavinia Chilton Lovett[d][4]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр, бізнесмен, палітык, міністр замежных спраў
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3], Ваенная палітыка[3] і нацыянальная бяспека[d][3]
Месца працы
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША
Званне lieutenant commander[d]
Бітвы
Узнагароды
Distinguished Service Medal Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Эберкромбі Ловет (англ.: Robert Abercrombie Lovett, 14 верасня 1895 — 7 мая 1986) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, міністр абароны ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Хантсвілі, штат Тэхас ў сям’і Роберта Скота Ловета, старшыні праўлення Union Pacific Railroad. Паступіў у Ельскі ўніверсітэт, дзе ўступіў у закрытае таварыства «Чэрап і косці». Падчас вучобы быў адным з арганізатараў авіяклуба ва ўніверсітэце. Пасля ўступлення ЗША ў першую сусветную вайну вялікая частка членаў клуба ўступіла ў войска. Ловет ваяваў у Францыі, выконваў адміністрацыйныя заданні ў прадстаўніцтве ВПС ЗША ў Парыжы, таксама лятаў ў экіпажы бамбавіка. Пасля вайны вярнуўся ў Ель, які скончыў у 1919 годзе. 19 красавіка 1919 ажаніўся з Адэль Квотэрлі Браўн, дачкой Нью-Ёркскага банкіра. Працягнуў адукацыю ў сферы права і адміністрацыі ў Гарвардскім універсітэце. Працаваў у банку National Bank of Commerce, а пасля ў банку Brown Brothers Harriman. Працуючы інвестыцыйным банкірам добра вывучыў амерыканскую і еўрапейскую прамысловасць, у прыватнасці, авіяцыйную.

У снежні 1940 года быў прызначаны адмысловым памочнікам па авіяцыі ваеннага міністра ЗША Генры Стымсана. Працаваў над павелічэннем амерыканскай авіяцыі падчас другой сусветнай вайны. У 1945 годзе быў узнагароджаны прэзідэнтам Трумэнам медалём за выдатную службу. У 1945 годзе пайшоў у адстаўку і вярнуўся да працы ў банку. Аднак калі Джордж Маршал у 1947 быў прызначаны дзяржаўным сакратаром ЗША, ён папрасіў Ловета стаць яго намеснікам. Працаваў на гэтай пасадзе да 1949 года. Калі ў 1950 годзе Маршал стаў міністрам абароны, Ловет зноў стаў яго намеснікам. Узначальваў спецыяльную камісію, адыграў важную ролю ў стварэнні ЦРУ. Распрацаваў праграму пераўзбраення неабходную для Карэйскай вайны. Лічыў вялікай памылкай рэзкае скарачэнне амерыканскай арміі і флоту пасля заканчэння другой сусветнай вайны, што прывяло да таго, што ЗША апынуліся дрэнна падрыхтаванымі да Карэйскай вайны. 17 верасня 1951 года змяніў Джорджа Маршала на пасадзе міністра абароны ЗША. У студзені 1953 года са сканчэннем прэзідэнцкага тэрміну Трумэна сышоў у адстаўку.

Працягваў працаваць у сваім банку Brown Brothers Harriman. Калі Кенэдзі стаў прэзідэнтам, ён па радзе бацькі Джозефа Кенэдзі прапанаваў Ловету любую пасаду на выбар у сваёй адміністрацыі, але Ловет адмовіўся, спаслаўшыся на ўзрост. У 1963 годзе быў узнагароджаны Прэзідэнцкай медалём свабоды. Памёр у 1986 годзе.

Імем Роберта Ловета названая кафедра ваеннай гісторыі ў Ельскім універсітэце.

Зноскі

  1. а б Robert A. Lovett // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Department of Defense Key Officials: September 1947–October 2023(untranslated), 2023. — С. 5.
  3. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 4 красавіка 2023.
  4. geni.com — 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]