Генры Льюіс Стымсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генры Льюіс Стымсан
Henry Stimson, Harris & Ewing bw photo portrait, 1929.jpg
сцяг
46-ы Дзяржсакратар ЗША
 
Партыя: Рэспубліканская партыя ЗША
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, адвакат, дыпламат
Веравызнанне: прэсвітэрыянства і адрачэнне ад каталіцтва[d]
Нараджэнне: 21 верасня 1867(1867-09-21)[1][2][3]
Смерць: 20 кастрычніка 1950(1950-10-20)[1][2][3] (83 гады)

Генры Льюіс Стымсан (англ.: Henry Lewis Stimson; 21 верасня 1867, Нью-Ёрк — 20 кастрычніка 1950) — амерыканскі дзеяч, займаў пасаду ваеннага міністра, генерал-губернатара Філіпін і Дзяржаўнага сакратара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў багатай сям’і Льюіса Этэрбуры Стымсана і Кандас Вілер. Маці Генры памерла, калі яму было 7 гадоў, выхоўваўся дзядулем і бабуляй. Вучыўся ў школе Phillips Academy ў Андоверы, затым у Ельскім універсітэце, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў 1888 годзе. Быў прыняты ў таварыства «Чэрап і косці». Працягнуў адукацыю на юрыдычным факультэце Гарвардскага ўніверсітэта. У 1891 годзе пачаў працаваць у нью-ёркскай юрыдычнай фірме «Root and Clark», праз два гады стаў партнёрам. У 1893 Стымсан ажаніўся з Мэйбл Велінгтан Уайт, прапраўнучка аднага з бацькоў-заснавальнікаў ЗША Роджэра Шэрмана; у іх не было дзяцей.

У 1906 годзе прэзідэнт Тэадор Рузвельт прызначыў Стымсана пракурорам паўднёвага раёна Нью-Ёрка. На гэтай пасадзе Стымсан актыўна праводзіў антытрэстаўскую палітыку Рузвельта. У 1910 году Стымсан быў кандыдатам ад рэспубліканцаў на выбарах мэра Нью-Ёрку, але прайграў выбары. З 1911 па 1913 год Стымсан быў ваенным міністрам у адміністрацыі Уільяма Тафта. Падчас Першай сусветнай вайны служыў у арміі ў Францыі. Даслужыўся да палкоўніка артылерыі.

У 1927 годзе прэзідэнт Калвін Кулідж накіраваў Стымсана ў Нікарагуа, для вядзення мірных перамоў аб спыненні грамадзянскай вайны ў гэтай краіне. Са снежня 1927 па сакавік 1929 Стымсан займаў пасаду генерал-губернатара Філіпін. 1929 па 1933 займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША ў адміністрацыі прэзідэнта Герберта Гувера. Узначальваў дэлегацыю ЗША на ваенна-марской канферэнцыі ў Лондане. Калі ў 1931 годзе Японія акупавала Маньчжурыі і стварыла там марыянеткавую дзяржаву Маньчжоу-Го, Стымсан накіраваў ноты ўрадам Японіі і Кітая, у тым, што ЗША не прызнаюць законнасці ніякага дагавора або сітуацыі, якія парушалі б правы ЗША ці Кітайскай рэспублікі. Вярнуўшыся да прыватнага жыцця са сканчэннем прэзідэнцкага тэрміну Гувера Стымсан застаўся праціўнікам японскай агрэсіі ў Азіі.

У 1940 годзе прэзідэнт Франклін Дэлана Рузвельт прызначыў Стымсана на пост ваеннага міністра. Стымсан ажыццяўляў нагляд за стварэннем атамнай бомбы, кантралюючы непасрэднага кіраўніка Манхэтэнскага праекта генерала Леслі Гроўсв. Узначальваючы камісію па распрацоўцы атамнай бомбы Стымсвн выкрасліў са складзенага спісу цэляў бамбардзіроўкі культурны цэнтр Японіі Кіёта, дзе калісьці правёў мядовы месяц і замяніў яго Нагасакі. 21 верасня 1945 года, адразу пасля капітуляцыі Японіі Стымсан, якому было 78 гадоў, сышоў у адстаўку.

Жыў у сваім маёнтку на Лонг-Айлендзе, дзе і памёр у 1950 годзе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Henry L. Stimson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Henry L. Stimson // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11879891X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]