Роўненскі тралейбус
Роўненскі тралейбус | |
---|---|
Тралейбусная сістэма | |
Краіна | Украіна |
Горад | Роўна |
Дата адкрыцця | 24 снежня 1974 года |
Дата зачынення | Дзеючая |
Колькасць маршрутаў | 13 |
Даўжыня кантактнай сеткі | 60,8 км |
Колькасць тралейбусных паркаў | 1 |
Кошт праезду | 2 грыўні |
Вікісховішчы | на
Роўненскі тралейбус (укр.: Рі́вненський троле́йбус) — тралейбусная сістэма, якая дзейнічае з 1974 года ў горадзе Роўна. Рух адкрыты 24 снежня 1974. Па стане на снежань 2017 13 маршрутаў, 2 з якіх па ўказанні, у тралейбусным парку знаходзіцца 86 машын.
Сярэдні ўзрост тралейбусаў 26,4 года[1].
У 2011 годзе тралейбусамі горада было перавезена 27 371 тыс. чал., што на 8% менш чым у 2010 годзе, калі было перавезена 29 761 тыс. пасажыраў[2]. У 2016 годзе гарадскога электратранспарту перавезена 34.300.000 пасажыраў, што на 2,4% больш, чым у 2015 годзе.
Рухомы склад
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка рухомага складу - мадэрнізаваныя Škoda 9Tr (39 экз.), 2 з іх яшчэ 1974 года выпуску. З 1994 года працавалі 5 сучлененыя ЮМЗ-Т1 (бартавыя № 116-120), якія знаходзіліся ў простае некалькі гадоў; пасля тралейбус № 116 быў спісаны. Таксама эксплуатуюцца 3 ЮМЗ-Т2 (№ 121,148,149). 21 лістапада 2008 года ў эксплуатацыю ўведзены адзіны на 2011 год тралейбус ElectroLAZ-12 (бартавы № 150). Астатнія 34 (№ 101-115, 140-147, 151-161) - Škoda 14Tr. У 2008 годзе выведзены з эксплуатацыі тралейбус тэхнічнай дапамогі КТГ-5, замест яго цяпер выкарыстоўваецца Škoda 9Tr, былы пасажырскі, бартавы № 66.
Маршруты
[правіць | правіць зыходнік]- 1 — пас. Юбілейны — Мотатрэк
- 2 — Боярка — Льнокамбінат
- 3 — Вакзал — Мотатрэк
- 4 — Мотатрэк — Льнокамбінат
- 4А — Мотатрэк — Льнокамбінат праз Аўтавакзал
- 5 — Роўненскі завод высакавольтнай апаратуры (РЗВА) — Мотатрэк
- 6 — Роўненскі завод трактарных агрэгатаў (РЗТА) — Роўненскі завод высакавольтнай апаратуры (РЗВА)
- 7 — Боярка — м-ён Паўночны
- 8 — Вакзал — м-ён Паўночны
- 9 — Мотатрэк — м-ён Паўночны
- 9А — Мотатрэк — м-ён Паўночны праз аўтавакзал
- 10 — Мотатрэк — пас. Юбілейны праз аўтавакзал
- 11 — Вул. Энергетыкаў — Гандлёвыя цэнтры