Перайсці да зместу

Рыгор Іванавіч Тарануха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Іванавіч Тарануха
руск.: Григорий Иванович Таранухо
Дата нараджэння 25 верасня 1933(1933-09-25)[1] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[1] (1979)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Рыгор Іванавіч Тарану́ха[2] (руск.: Григорий Иванович Таранухо; нар 25 верасня 1933, пасёлак Вазнясенск, Клімаўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі сельскагаспадарчых раслін. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996—2002), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003). Доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар (1980). Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2001). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1990). Вынаходнік СССР (1990). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1953 годзе скончыў Навазыбкаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум і з 1956 года працаваў галоўным аграномам у расемгасе «Іскра» Клімаўскага раёна Бранскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1962 годзе і працаваў у ёй з 1966 года. У 1966—1976 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры генетыкі, з 1976 загадчык кафедры селекцыі і насенняводства. Адначасова з 1974 года загадчык апорнага пункта Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута зернебабовых і крупяных культур па генетыцы і селекцыі лубіну.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар звыш 250 навуковых і вучэбна-метадычных прац па генетыцы і селекцыі лубіну, насенняводства і тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Мае 9 аўтарскіх пасведчанняў на сарты і вынаходствы. Аўтар сартоў жоўтага кармавога лубіну: «Акадэмічны 1», «Акадэмічны 2», «Горацкі», «БСГА-382», «Матыў-369», «Пружанскі» і інш.

Намінацыі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Рашэннем Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджскім універсітэце Вялікабрытаніі намініраваны на званне «Міжнародны вучоны 2003 года».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1974), ордэнам Дружбы народаў (1986), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рашэннем Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (горад Кембрыдж) атрымаў званне «Міжнародны вучоны 2003 года».

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Селекция и семеноводство люпина. — Мн., 1980.
  • Частная селекция и сортоведение зерновых культур. — Горки, 1987.
  • Частная селекция и сортоведение зернобобовых культур в Белоруссии. — Горки, 1989.
  • Селекция и семеноводство сельскохозяйственных культур. — Мн., 2001.
  • Люпин: биология, селекция и технология возделывания. — Горки, 2001.
  • Семеноводство: Учебн. (в соавторстве). — Мн., 2004.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]