Клімаўскі раён
Выгляд
| Клімаўскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Климовский район | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | раён | ||||
| Уваходзіць у | Бранская вобласць | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1929 | ||||
| Насельніцтва | 33 000 | ||||
| Плошча | 1 530 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC +3 | ||||
| Тэлефонны код | +7 48347 | ||||
| Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Клімаўскі раён (руск.: Климовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Клімава. Плошча раёна — 1530 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клімаўскі раён. 23 лістапада 1944 года з тэрыторыі Клімаўскага раёна быў вылучаны Чуравіцкі раён. У 1963 годзе Клімаўскі раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 33 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 14 тыс. Усяго налічваецца 121 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы 2005 года ў раёне налічваецца 14 сельскіх паселішчаў:
- Брахлаўскае сельскае паселішча
- Істопскае сельскае паселішча
- Каменскахутарскае сельскае паселішча
- Кірылаўскае сельскае паселішча
- Лакамабудскае сельскае паселішча
- Міцькоўскае сельскае паселішча
- Наваропскае сельскае паселішча
- Наваюркавіцкае сельскае паселішча
- Плавенскае сельскае паселішча
- Сачкавіцкае сельскае паселішча
- Сытабудскае сельскае паселішча
- Хароменскае сельскае паселішча
- Чолхаўскае сельскае паселішча
- Чуравіцкае сельскае паселішча
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Манастыр Успення Прасв. Багародзіцы ў п. Забрама
- Царква Св. Міхала Арханёла ў с. Крапіўна
- Сядзібна-паркавы комплекс Свідаў у с. Лакамая Буда
- Царква Св. Мікалая ў с. Магілёўцы
- Царква Св. Мікалая ў с. Новы Ропск
- Царква Нараджэння Божай Маці ў с. Стары Ропск
- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў с. Сачкавічы
- Парк пры былой сядзібе Чорналускіх у с. Фаевічы
- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў с. Хохлаўка
- Царква Св. Мікалая ў с. Чолхаў
- Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў с. Чуравічы
- Царква Св. Параскевы Пятніцы ў с. Шумілаўка
Зноскі
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клімаўскі раён- Клімаўскі раён на Radzima.org