Рэспубліка Банат
Гістарычная дзяржава | |||
Рэспубліка Банат | |||
---|---|---|---|
рум.: Republica Bănăţeană, ням.: Banater Republik, сербск.: Банатска република, венг.: Bánáti Köztársaság | |||
|
|||
1 лістапада 1918 — 15 лістапада 1918
|
|||
Сталіца | Тымішаара | ||
Мова(ы) | румынская, венгерская, нямецкая, сербская, і яўрэйская | ||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||
Прэзідэнт | |||
• | Ота Рот | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэспубліка Банат (рум.: Republica Bănăţeană, ням.: Banater Republik, сербск.: Банатска република, венг.: Bánáti Köztársaság) — дзяржава, абвешчаная ў Тымішаары 1 лістапада 1918 года ў момант распаду Аўстра-Венгрыі і адначасовага аб’яднання Югаславіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 31 кастрычніка 1918 года былі створаны ваенныя рады нацыянальнасцей, якія пражывалі на тэрыторыі Баната: румынская, венгерская, нямецкая, сербская, і яўрэйская. На іх сустрэчы Ота Рот, сацыяліст з Грамадзянскай радыкальнай партыі, выступіў з прапановай стварыць аўтаномную Банацкую народную раду з удзелам прадстаўнікоў ад кожнай этнічнай групы, але румынскія афіцэры адмовіліся, спасылаючыся на адсутнасць рэзалюцыі ад Румынскай Нацыянальнай Рады. Нягледзячы на гэта, вядучыя сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі вырашылі абвясціць рэспубліку, і 1 лістапада гэта зрабіў Ота Рот, які стаў яе прэзідэнтам. Незалежнасць Баната была прызнана Венгрыяй.
4 лістапада Банацкая народная рада арганізавала ваенныя атрады з мэтай усталяваць кантроль над усёй тэрыторыяй рэспублікі, але зрабіць гэта так і не ўдалося. 15 лістапада сербскія войскі ўвайшлі ў Банат, і рэспубліка спыніла сваё існаванне; потым яго тэрыторыя была падзелена паміж Румыніяй і Дзяржавай сербаў, харватаў і славенцаў.
16 красавіка 1920 года этнічныя немцы Баната паслалі на Парыжскую мірную канферэнцыю запыт з просьбай аб аднаўленні рэспублікі (пад назвай «Рэспубліка Банація»), але ім было адмоўлена.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва рэспублікі складала 1 582 133 чалавекі: