Член Федэральнага савета Швейцарыі, начальнік дэпартамента абароны і спорту ў 2000—2008. Віцэ-прэзідэнт Швейцарыі ў 2004 годзе. Прэзідэнт Швейцарыі ў 2005 годзе.
Дзейнасць Шміда на пасадзе начальніка ваеннага ведамства склалася няўдала. У прыватнасці, яму не ўдалося правесці праз парламент праграму пераўзбраення арміі. Таксама вялікі ўрон яго рэпутацыі прынесла прызначэнне кіраўніком узброенымі сіламі Швейцарыі Роланда Нефа, якога абвінавацілі ў нявартым такой высокай пасады паводзінах. Шмід быў абраны ў Федэральную раду, быўшы чальцом кансерватыўнай Швейцарскай народнай партыі, але неўзабаве пасля абрання быў змушаны пакінуць сваю партыю і перайсці ў ізноў нядаўна створаную на аснове яе ўмеранага крыла Бюргерска-дэмакратычную партыю.
Выйшаў у адстаўку з пасады члена Федэральнага савета пад націскам як ліберальных сіл, якія абвінавачвалі яго ў недастаткова радыкальным праекце ваеннай рэформы, так і кансерватараў з Народнай партыі, якія страцілі з выхадам Шміта з партыі сваё месца ў Федэральным савеце. Сам Шмід заявіў, што сыходзіць з пасады па стане здароўя і з прычыны прыязнасці да войска, якое можа пацярпець ад занадта рэзкіх рэформаў. На месца, якое вызвалілася пасля адстаўкі Шміда, у Федэральным савеце прэтэндаваў Крыстаф Блохер, аднак пацярпеў паражэнне дзякуючы сваёй рэпутацыі нацыяналіста.