Санга (рака)
Выгляд
Санга | |
---|---|
фр. Sangha | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 785 км |
Басейн | каля 200 000 км² |
Расход вады | 700—4 250 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Кадэі і Мамберэ |
• Каардынаты | 3°31′09″ пн. ш. 16°02′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Конга |
• Каардынаты | 01°12′45″ пд. ш. 16°49′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Конга → Атлантычны акіян |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Са́нга (фр.: Sangha) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Конга и часткова на мяжы з Камерунам[1], правы прыток ракі Конга.
Утвараецца ў Санга-Мбаэрэ пры зліцці рэк Кадэі і Мамберэ. Тэрыторыя водазабору ракі Санга і прытокаў уключае Усходні рэгіён Камеруна, Заходнія правінцыі ЦАР (Нана-Мамберэ, Мамберэ-Кадэі і Санга-Мбаэрэ) і дэпартаменты Санга і Кювет Рэспублікі Конга (Бразавіль).
Даўжыня ракі складае 785 км, ад вытоку ракі Кадэі — каля 1300 км. Плошча вадазбору каля 200 000 км². Асноўныя прытокі: Джа (справа) і Ліквала-оз-Эрб. Сярэдні расход вады ад 700 м³/с у сакавіку да 4250 м³/с у кастрычніку—лістападзе[1].
Рака суднаходная да месца зліцця Кадэі і Мамберэ[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Са́нга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 145. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Са́нга // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 552. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 330. — 671 с. с илл. (руск.)
- Са́нга // Т. 22. Ремень — Сафи. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 556. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)