Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка
фр.: République Centrafricaine
санго Ködörösêse tî Bêafrîka
Flag of the Central African Republic.svg
Герб Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі
Сцяг Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Герб Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі

Каардынаты: 6°36′00″ пн. ш. 20°43′00″ у. д. / 6.6° пн. ш. 20.716667° у. д. (G) (O) (Я)

Central African Republic (orthographic projection).svg
Дэвіз: «Unité, Dignité, Travail»
Гімн: «La Renaissance»
Дата незалежнасці 13 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы
Сталіца
Найбуйнейшы горад Бангі
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Фастэн-Аршанж Туадэра
Махамат Камун
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
42-я ў свеце
622 984 км²
0
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

5 057 000 чал.
6,1 чал./км²
ВУП
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва

$4 453 млн.  (156-ы)
$391
Валюта
Інтэрнэт-дамен
Тэлефонны код +236
Часавыя паясы +1

Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, ЦАР (фр.: République Centrafricaine) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе на захадзе і паўднёвым захадзе з Камерунам, на поўдні — з Рэспублікай Конга і ДРК, на паўночным захадзе — з Чадам, на паўночным усходзе — з Суданам. Плошча 623 тыс.км². Афіцыйная мова — французская, найбольш пашырана — санго. Сталіца — горад Бангі. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння рэспублікі (1 снежня).

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

ЦАР — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя ад 2016 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным прамым галасаваннем на 6 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць Нацыянальнаму сходу — парламенту (85 дэпутатаў, выбіраюцца на 5 гадоў). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе прэзідэнт і ўрад.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска ў ЦАР

Паверхня краіны ўяўляе сабой хвалістае пласкагор'е вышынёй ад 600 да 900 метраў, што раздзяляе басейны ракі Конга і возера Чад. У яго межах вылучаюць ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходняя частка мае агульны ўхіл на поўдзень, да рэк Мбому (Бому) і Убангі. Большая частка тэрыторыі занята ўзвышшам Азандэ (сярэднія вышыні 600-900 метраў). На ім узвышаюцца астанцовыя гранітныя масівы Ядэ на захадзе і Фертыт на ўсходзе (вышыня да 1388 метраў, гара Нгаўі). На поўначы ўзвышша паступова пераходзіць у забалочаную раўніну паўднёвай ускраіны ўпадзіны Чад. Галоўныя рэкі на ўсходзе краіны — Шынкі і Мбар — суднаходныя ў ніжніх плынях; вышэй праходжання суднаў перашкаджаюць парогі. Карысныя выкапні: алмазы, уранавыя, медныя, жалезныя, нікелевыя і кобальтавыя руды, нафта.

Клімат і расліннасць змяняюцца з поўначы на поўдзень. Толькі на паўднёвым захадзе захаваліся густыя вільготныя трапічныя лясы; па кірунку на паўночны ўсход лясы па далінах рэк змяняюцца саваннымі рэдкалессямі і злакоўнікамі. На поўначы сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае 1250 мм у год, яны выпадаюць пераважна з ліпеня па верасень, а таксама ў снежні-студзені. Сярэдняя гадавая тэмпература 27 ° С, а на поўдні — 25 ° С. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў перавышае 1900 мм; вільготны сезон доўжыцца з ліпеня па кастрычнік; снежань і студзень — сухія месяцы. Нацыянальныя паркі: Андрэ-Фелікс, Бамінгі-Бангоран, Сен-Флорыс.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дзеці народа бая

Большасць насельніцтва належыць да банту і адамаўа-усходніх падгруп. Паўсюдна жывуць бая (33 %), банда (27 %), манджыа (13 %), на поўначы — сара (10 %), уздоўж ракі Убангі — бубангі, на захадзе — зандэ, у лясных раёнах пігмеі бінга і іншыя. Еўрапейцаў 6,5 тысяч, у тым ліку 3,5 тысяч французаў. Сярод вернікаў прыхільнікаў мясцовых традыцыйных вераванняў 35 %, пратэстантаў і каталікоў па 25 %, мусульман 15 % (2002). Сярэдняя шчыльнасць — 5,8 чал./км². Больш заселены паўднёвыя і паўднёва-заходнія раёны — каля 10 чал./км². Гарадское насельніцтва — 20 %. Найбуйнейшыя гарады: Бангі, Бамбары, Бербераты, Буар, Басангоа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнасць[правіць | правіць зыходнік]

Найстаражытная гісторыя народаў ЦАР мала вывучана. З-за аддаленасці ад акіянаў і існавання цяжкадаступных раёнаў гэтая краіна аж да XIX ст. заставалася невядомай еўрапейцам. Выяўленыя пры здабычы алмазаў у басейне ракі Убангі прылады каменнага веку даюць падставу лічыць, што ў старажытнасці многія Цэнтральна-Афрыканскія раўніны былі заселены. Знойдзеныя ў пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя антраполагам П'ерам Відалем на паўднёвым захадзе краіны камяні вышынёй 3 м ставяцца да эпохі неаліту. Сярод народа гбая яны вядомыя пад назвай «таджуну», гэта значыць стаячыя камяні.

Здаўна па тэрыторыі краіны праходзілі шляхі шматлікіх міграцый афрыканскіх народаў, і гэта ў значнай ступені паўплывала на яе засяленне. Першымі жыхарамі на гэтай тэрыторыі, відаць, былі пігмеі. Аб існаванні зямель да захаду ад вытокаў Ніла, населеных цёмнаскурымі народамі, было вядома старажытным егіпцянам. Расшыфраваныя надпісы на егіпецкіх манументах распавядаюць аб краіне Уам (у раёне рэк Мобу і Кембэ), населенай «чорнымі карлікамі - пігмеямі». На старажытнаегіпецкіх картах рэкі Убангі і Уэле зваліся Чорным Нілам і былі злучаныя з Белым Нілам ў адну раку.

Перыяд незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Першы абраны пасля атрымання незалежнасці прэзідэнт Давід Дако быў зрынуты ў 1966 годзе ў выніку ваеннага перавароту. Да ўлады прыйшоў Жан-Бэдэль Бакаса, які абвясціў ЦАР імперыяй, а сябе — імператарам. У 1979 годзе пры ваеннай падтрымцы Францыі да ўлады вярнуўся Дако, краіне была вернута ранейшая назва. У 1981 годзе ў выніку чарговага ваеннага перавароту прэзідэнтам стаў генерал Андрэ Калінгба.

У пачатку 1990-х гадоў пад уплывам агульных дэмакратычных тэндэнцыяў у Афрыцы і палітыка-эканамічнага ціску з боку заходніх донараў ваенныя ўлады абвясцілі, што прыступаюць да стварэння ўмоў для вяртання краіны да грамадзянскага кіравання. Аднавілася дзейнасць палітычных партыяў, быў прыняты Закон аб выбарах. У 1993 годзе на прэзідэнцкіх выбарах, прызнаных міжнароднымі назіральнікамі вольнымі і дэмакратычнымі, перамог Анж-Фелікс Патасэ. У верасні 1999 года ён быў перавыбраны на новы шасцігадовы тэрмін.

На працягу некалькіх гадоў сітуацыя ў ЦАР заставалася вельмі нестабільнай і выбуханебяспечнай, рэжым Патасэ трымаўся ў асноўным за кошт прамой ваеннай падтрымкі лівійцаў і фактычна кантраляваў толькі сталіцу ЦАР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]