Санта-Барбара (Каліфорнія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Санта-Барбара
Santa Barbara
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1847
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Лагуна-дэ-ла-Кансепсьён
Горад з
Плошча
50,51 км²
Вышыня цэнтра
15 м
Насельніцтва
  • 88 665 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
1805
Паштовыя індэксы
93101–93103, 93105–93111, 93116–93118, 93120–93121, 93130, 93140, 93150, 93160, 93190, 93199
Ідэнтыфікатар
1661401, 2411815
Афіцыйны сайт
santabarbaraca.gov (англ.)
Санта-Барбара на карце ЗША
Санта-Барбара (Каліфорнія) (ЗША)
Санта-Барбара (Каліфорнія)
Санта-Барбара (Каліфорнія) (ЗША)
Санта-Барбара (Каліфорнія)

Са́нта-Ба́рбара (англ.: Santa Barbara) — горад і аднайменная акруга ў Каліфорніі (ЗША). Насельніцтва — 91 364 чал. (2019 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Санта-Барбара месціцца на беразе Ціхага акіяна за 145 км на паўночны захад ад Лос-Анджэлеса. З поўначы горад абмежаваны горнай градой, схілы якой пакрыты чапаралем і дубовымі лясамі. Клімат міжземнаморскі, блізкі да клімату паўночнай Італіі і паўднёвай Францыі, таму Санту-Барбару і наваколле часцяком клічуць каліфарнійскай Рыўерай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

4 снежня 1786 г. іспанскі місіянер Фермін дэ Ласуэн заснаваў на месцы сучаснага горада францысканскую місію Святой Барбары. Яна прыцягвала навакольных індзейцаў, якія акрамя хрысціянізацыі навучаліся ў ёй сельскай гаспадарцы і еўрапейскаму ладу жыцця. На беразе акіяна каля місіі паўстала паселішча Лагуна-дэ-ла-Кансепсьён. Яго насельнікі займаліся жывёлагадоўляй. У 1812 г. і 1825 г. місія і паселішча моцна пацярпелі ад землятрусаў. У 1818 г. Лагуна-дэ-ла-Кансепсьён была атакавана піратамі, аднак індзейцы пад кіраўніцтвам францысканцаў разам з невялікім атрадам іспанскіх салдат здолелі абараніць мясцовых жыхароў.

У 1821 г. Каліфорнія ўвайшла ў склад незалежнай Мексікі. У 1833 г. мексіканскі ўрад секулярызаваў маёмасць місіі. На аснове яе архіва была створана бібліятэка, якая ў наш час з'яўляецца адной з найстарэйшых і найбуйнейшых у Паўночнай Амерыцы. Падчас амерыкана-мексіканскай вайны ў 1846 г. навакольныя землі былі заняты амерыканскім батальёнам і ў 1848 г. афіцыйна ўключаны ў склад ЗША. У 1850 г. склалася выбранае гарадское кіраўніцтва Санта-Барбары. У 1851 г. было распачата гарадское планаванне. Паміж 1850 г. і 1860 г. насельніцтва павялічылася ўдвая. Аднак характэрна, што да пачатку 1870-х гг. большая частка гарадскіх афіцыйных дакументаў пісалася на іспанскай мове.

Развіццю эканомікі горада садзейнічала будаўніцтва ў 1872 г. чыгункі. Да 1929 г. дзейнічала сетка гарадскіх чыгуначных дарог, што спачатку працавалі на на коннай цязе, а потым былі электрафікаваны. У пачатку XX ст. недалёка ад горада вялася здабыча нафты. У 19101922 гг. Санта-Барбара з'яўлялася адным з важных цэнтраў амерыканскай кінаіндустрыі.

У другой палове XX ст. Санта-Барбара развівалася як турыстычны і сучасны прамысловы горад. Пераезд у яго заможных грамадзян з Лос-Анджэлеса паступова ператварыў гарадскую нерухомасць у адну з самых дарагіх у Каліфорніі. Горад і наваколлі моцна пацярпелі ад пажараў у 1964 г., 1977 г., 1990 г., 2009 г., 2018 г.

Эканоміка і інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Санта-Барбара — важны турыстычны і прамысловы цэнтр Каліфорніі. Каля дзесятай часткі дарослага насельніцтва працуе на прадпрыемствах авіякасмічнай, ваеннай і харчовай прамысловасці. Акруга Санта-Барбара лічыцца радзімай яечнага макмафіна. Турысты наведваюць горад для сёрфінгу, знаёмства з прыроднымі і гістарычнымі славутасцямі. Акрамя таго, Санта-Барбара знакаміта як цэнтр мастацтваў, арганізацыі спартыўных спаборніцтваў і фестываляў, у тым ліку 2 фестываляў незалежнага кіно.

У горадзе існуюць універсітэт, кансерваторыя, некалькі каледжаў і інстытутаў, буйная грамадская бібліятэка, музеі, батанічны сад, заапарк, аэрапорт, чыгуначная станцыя і порт для круізных суднаў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Santa Barbara даведнік на сайце Wikivoyage