Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пліса)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
53°02′20″ пн. ш. 28°12′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пліса
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Смалявіцкае благачынне
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы 1905 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Пліса Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, помнік архтэктуры мадэрна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1905 годзе з дрэва замест храма, які ўзгадваецца ў 1880 годзе[1]. З’яўлялася прыпісной да смалявіцкай Свята-Мікалаеўскай царквы. Рэканструявана ў канцы XX стагоддзя.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Вырашана падоўжна-восевай трохзрубнай кампазіцыяй з двухсхільнымі рознавялікімі прыступкамі нарастаючымі да цэнтра дахамі ганка, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Архітэктурны эфект будынка дасягаецца дынамічным і рытмічным нарастаннем да цэнтра кампазіцыі трохвугольных франтонаў двухсхільных дахаў. Дамінуе цэнтральны зруб, вільчык даху якога па цэнтры завершаны чацверыковай шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам пастаўлена вежападобная чатырохгранная званіца пад шатровым пакрыццём.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 820, арк. 107.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]