Слонімская друкарня
Сло́німская друка́рня[1] — друкарня ў горадзе Слоніме, звязаная з дзейнасцю вялікага гетмана літоўскага Міхаіла Казіміра Агінскага (1730—1800). Дзейнічала, па адных звестках, да 1781, па іншых, да 1788 года.
Першае выданне «Рэлігійны куль Брунона, патрона картузаў» пры ўдзеле дамініканцаў выйшла ў 1777 годзе на лацінскай мове[1]. Сярод выдадзеных — «Кніжка для дзяцей, або ўяўленне пра рэчы, якія дзеці павінны вывучаць» (1778) з паралельным тэкстам на польскай і італьянскай мовах. Выдадзена 6 экзэмпляраў: адзін захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, адзін у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску і чатыры ў Польшчы.
У крыніцах згадваецца, што Агінскі выдаваў свае творы — лібрэта опер на польскай мове, якія ставіліся ў яго тэатры, і звычайна называюць тры оперных лібрэта: «Сілы свету», «Становішча салоўяў», «Елісейскія палі»[1]. Але гэтыя слонімскія выданні не выяўлены, самі лібрэта выходзілі ў Польшчы, і, магчыма год пастаноўкі опер быў прыняты за год выдання іх лібрэта ў Слоніме.
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галенчанка Г. Я. Слонімская друкарня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 15. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сло́німская друка́рня // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 668. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.