Перайсці да зместу

Соф’я Мікалаеўна Шах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф’я Мікалаеўна Шах
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 лістапада 1947(1947-11-29) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Грамадская дзейнасць
Член у

Соф'я Мікалаеўна Шах (29 лістапада 1947, вёска Лясец, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларуская паэтэса.

Нарадзілася ў сям'і рабочых. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна.

Скончыла факультэт пачатковых класаў Мазырскага педагагічнага інстытута (1969). Працавала настаўніцай пачатковай школы ў вёсцы Гажын Нараўлянскага раёна, у вёсцы Цідаў, у пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна. У 1980 г. скончыла завочна дэфекталагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, працавала лагапедам у школе-інтэрнаце ў Светлагорску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Пісьменнік года Гомельшчыны 2022 года па рэйтынгу Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

Літаратурнай працай займаецца з 1983 года.

Аўтар паэтычных кніг «І не пакіне спадзяванне» (1989), «Пад высокай лагодай нябёс» (1995), «Наш двор» (1997), «Вучым гаварыць і думаць» (1998), «Ад імгнення — да стагоддзя» (1998), «Адухаўленне» (2000), «Прысвячэнне» (2001), «Займальная граматыка для пачатковых класаў» (2002), «Займальная граматыка для сярэдніх класаў» (2002), «Прызначэнне» (2002), «На ўсё дабро ў адказ» (2003), «Увасабленне» (2003), «Спасціжэнне» (2004), «Кругаспеў» (2006), «Азарычы» (2007), «Перазоў=Перезов» (2009), «Малітваспеў» (2010), «Кнігалюбка» (2012).

Зноскі