Спытыгнеў I
Спытыгнеў I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Spytihněv I. | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баржывой I | ||||||
Пераемнік | Ураціслаў I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 870-я | ||||||
Смерць |
915 ці 912 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пржэмысловічы | ||||||
Бацька | Баржывой I[1] | ||||||
Маці | Людміла Чэшская | ||||||
Веравызнанне | Slavic Christianity[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спытыгнеў I (чэшск.: Spytihněv I.; каля 875[2] — 915) — чэшскі князь у 894—915 гг.
Кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Спытыгнеў I стаў князем пасля двух гадоў непасрэднага кіраўніцтва краінай мараўскага кіраўніка пасля смерці Баржывоя I, з прычыны таго, што пасля смерці першага чэшскага князя Спытыгнеў заставаўся малалетнім. З’яўляўся васалам Святаполка I. У 895 годзе мадзьяры ўварваліся ў Маравію і зруйнавалі гэту дзяржаву. Пасля гэтага Спытыгнеў I аб’яўляе Чэшскае княства незалежным. Усё яго кіраванне прайшло ў войнах супраць венграў у саюзе з Баварыяй. Нягледзячы на пастаянныя набегі венграў і няздольнасць іх спыніць, Спытыгневу I удалося абараніць незалежнасць Чэхіі.
Розныя крыніцы ўказваюць дату смерці Спытыгнева I у 905 і 915 годзе. У наш час навукоўцы схіляюцца на карысць апошняй даты[3].
Спытыгнеў I другім пасля свайго бацькі Баржывоя прыняў хрысціянства.
Продкі
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Імя жонкі князя невядома. Спытыгнеў I памёр бяздзетным[4].
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
- ↑ H. Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
- ↑ J. A. Sobiesiak, Bolesław II Przemyślida (+999), s. 139; http://www.moh.cz/cz/panov_03.html Архівавана 18 чэрвеня 2007.