Генрых Харутанскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генрых Харутанскі
ням.: Heinrich von Kärnten
чэшск.: Jindřich Korutanský
Генрых Харутанскі
Пячатка Генрыха Харутанскага (1303 год)
Carinthia Arms.svg
Кароль Чэхіі
22 жніўня 1306 — верасень 1306
Папярэднік: Вацлаў III
Пераемнік: Рудольф I Габсбург
Кароль Чэхіі
15 жніўня 1307 — 9 снежня 1310
Папярэднік: Рудольф I Габсбург
Пераемнік: Ян Люксембургскі
Герцаг Карынтыі і Крайны
1310 — 1335
(пад імем Генрых VI)
Папярэднік: Атон III
Пераемнік: Альбрэхт II
Граф Ціроля
1295 — 1335
(пад імем Генрых II)
Папярэднік: Мейнхард II
Пераемнік: Маргарыта Маўльташ
 
Дзейнасць: кіраўнік
Нараджэнне: 1265
Смерць: 2 красавіка 1335 ці 4 красавіка 1335(1335-04-04)[1]
Пахаванне:
Дынастыя: House of Gorizia[d]
Бацька: Meinhard[d]
Маці: Елізавета Баварская[d]
Жонка: Ганна Багемская[d], Adelaide of Brunswick[d] і Beatrice of Savoy[d]
Дзеці: ад 2-га шлюбу:
Адэльгейда Карынтыйская,
Маргарыта Маўльташ

Генрых Харутанскі (ням.: Heinrich von Kärnten, чэшск.: Jindřich Korutanský; 12652 красавіка 1335) — граф Ціроля (пад імем Генрых II), герцаг Карынтыі (пад імем Генрых VI) і Крайны (c 1295 г.), кароль Багеміі з 22 жніўня па верасень 1306 (1-ы раз), з 15 жніўня 1307 па 9 снежня 1310 года. З Горыцка-Цірольскай дынастыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Генрых быў малодшым сынам Мейнхарда II, графа Ціроля і герцага Карынтыі, і Лізаветы Вітэльсбах, дачкі баварскага герцага Атона II. Пасля смерці бацькі ў 1295 г. і да 1310 г. Генрых лічыўся суправіцелем свайго старэйшага брата Атона ў Карынтыі, Крайне і Ціролі.

Кіраванне ў Чэхіі[правіць | правіць зыходнік]

Горыцка-Цірольскі дом з часоў Мейнхарда II быў паслядоўным саюзнікам Габсбургаў, дзякуючы якім цірольскім графам удалося падпарадкаваць буйныя герцагствы Карынтыя і Крайна на паўднёва-ўсходніх межах Германіі. Аднак у 1305 г. браты Атон і Генрых перайшлі на бок праціўнікаў Габсбургаў — чэшскі кароль Вацлаў II прапанаваў Генрыху руку сваёй дачкі Ганны. У 1306 г. у Празе адбылося іх вяселле. У тым жа годзе новы кароль Чэхіі Вацлаў III, брат жонкі Генрыха, адправіўся на вайну ў Польшчу, пакінуўшы свайго зяця намеснікам свайго каралеўства. Але 4 жніўня Вацлаў III быў забіты ў Оламаўцы, не пакінуўшы спадчыннікаў мужчынскага пола. Генрых Харутанскі (гэта значыць Карынтыйскі) стаў галоўным прэтэндэнтам на чэшскі прастол. Сойм Чэхіі большасцю галасоў выбраў Генрыха каралём. Аднак яго кіраванне ў Празе працягвалася ўсяго месяц: да горада падышлі войскі Рудольфа III Габсбурга, герцага Аўстрыі, якія вымусілі Генрыха бегчы з Прагі.

У 1307 г. Рудольф сканаў, што дало магчымасць Генрыху вярнуцца ў Чэхію і каранавацца яе каралём. Чэшская знаць чакала, што з прыходам да ўлады Генрыха ў краіне адновіцца спакой і парадак. Аднак сам кароль быў досыць бесхарактарнай і нерашучай асобай. Яму не ўдалося палепшыць фінансавае становішча каралеўства, а наадварот, прыйшлося распрадаваць каштоўнасці чэшскай кароны. Супраць Генрыха неўзабаве пачала складвацца кааліцыя буйных магнатаў, якая свае надзеі ўскладала на апошнюю незамужнюю дачку Вацлава II Лізавету. Яны змаглі выдаць яе замуж за сына імператара Генрыха VII Яна Люксембургскага. Генрых аднак не жадаў здаваць свае пазіцыі і са сваімі карынтыйскімі войскамі аблажыў Прагу і Кутну Гору. Гэта на некаторы час умацавала яго ўладу, аднак да 1310 г. разгарэлася паўстанне чэшскіх саслоўяў супраць караля. Саюзнікі Люксембургаў атакавалі радавыя ўладанні Генрыха ў Карынтыі і Ціролі. Чэшскі сойм абвясціў пра пазбаўленне Генрыха прастола. У Прагу ўвайшлі войскі Яна Люксембургскага. Генрых бег у Карынтыю. Нягледзячы на страту чэшскага прастола, да канца свайго жыцця Генрых працягваў называць сябе каралём Чэхіі і Польшчы (каралём Польшчы лічыўся папярэднік Генрыха на чэшскім прастоле Вацлаў III).

Кіраванне ў Ціролі і Карынтыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1310 г. сканаў старэйшы брат Генрыха і ён стаў адзінаўладным кіраўніком Ціроля, Крайны і Карынтыі. У канфлікце за прастол Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых падтрымаў аўстрыйскага герцага Фрыдрыха Габсбурга супраць Людвіга Баварскага, на баку якога стаялі Люксембургі. У 1314 г. ён аддаў свой голас як караля Чэхіі на карысць Фрыдрыха, аднак гэта не дапамагло апошняму зацвердзіцца на германскім прастоле.

Тым не менш у 1321 г. імператар Людвіг Баварскі вырашыў пайсці на збліжэнне з Генрыхам і выступіў з ідэяй шлюбу герцага Карынтыі і сястры Яна Люксембургскага Марыі. Аднак гэты план праваліўся з-за пярэчанняў чэшскай каралевы Лізаветы, якая ненавідзела свайго былога зяця. Генрых застаўся ў партыі Габсбургаў. Толькі ў 1330 г. бакі знайшлі кампраміс: малодшы сын Яна Люксембургскага Іаган Генрых быў заручаны з дачкой і спадчынніцай Генрыха Харутанскага Маргарытай. Паводле ўмоў дагавора чэшскі кароль атрымліваў права стаць рэгентам уладанняў Генрыха ў выпадку яго смерці да дасягнення Маргарытай паўналецця.

У 1335 г. Генрых сканаў, пакінуўшы пасля сябе толькі дачку Маргарыту. У адпаведнасці з умовамі дагавора 1282 г. паміж Мейнхардам II Горыцка-Цірольскім і Альбрэхтам I Габсбургам Карынтыя і Крайна перайшлі пад уладу герцагаў Аўстрыі, нягледзячы на супраціўленне Яна Люксембургскага, Маргарыце ўдалося захаваць за сабой толькі Цірольскае графства.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Адэльгейда Карынтыйская (1317—1325);
Маргарыта (1318—1369), графіня Ціроля (1335—1363)

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История Чехословакии. — М., 1953
  • Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
  • Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
  • Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік
Мейнхард II
герцаг Карынтыі
герцаг Крайны

13101335
Пераемнік
Альбрэхт II
граф Ціроля
12951335
Пераемнік
Маргарыта
Папярэднік
Вацлаў III
кароль Чэхіі
1306
Пераемнік
Рудольф I
Папярэднік
Рудольф I
кароль Чэхіі
13071310
Пераемнік
Ян