Сусветная спадчына
Сусветная спадчына (англ.: World Heritage, фр.: Patrimoine Mondial, ісп.: Patrimonio Mundial) — выдатныя культурныя і прыродныя каштоўнасці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.
У 1972 ЮНЕСКА прыняла Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны (увайшла ў сілу ў 1975). Ратыфікавалі канвенцыю ў пачатку 1992 года 123 краіны-ўдзельніцы.
Статус аб'екта Сусветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
- дадатковыя гарантыі захаванасці і цэласнасці ўнікальных прыродных комплексаў;
- павышае прэстыж тэрыторый і кіруючых імі ўстаноў;
- спрыяе папулярызацыі ўключаных у Спіс аб'ектаў і развіццю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстання (у першую чаргу, экалагічнага турызму);
- забяспечвае прыярытэтнасць у прыцягненні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб'ектаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу, з Фонду сусветнай спадчыны;
- спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасці прыродных аб'ектаў.
Станам на 2006 год у спісе Сусветнай спадчыны 830 аб'ектаў (у тым ліку 644 культурных, 162 прыродных і 24 змешаных).
Дзяржавы, на тэрыторыі якіх размешчаныя аб'екты Сусветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязацельствы па іх захаванню.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1889 годзе ў рамках Сусветнай выстаўкі ў Парыжы прайшоў «Першы міжнародны кангрэс па ахове твораў мастацтва і помнікаў». Абмяркоўвалася неабходнасць забяспечыць ахову культурнай спадчыны ў ваенны час. Прапаноўвалася стварыць сусветнае дабрачыннае «таварыства аховы помнікаў», накшталт «таварыства Чырвонага крыжа».
Наступны этап фарміравання міжнароднай сістэмы аховы помнікаў культуры наступіў як рэакцыя на вынікі Першай сусветнай вайны.
У 1976 годзе ў рамках Арганізацыі сусветнай спадчыны быў заснаваны і сфармаваны «Міжурадавы камітэт па ахове культурнай і прыроднай спадчыны» (Камітэт сусветнай спадчыны). Камітэт закліканы кантраляваць выкананне Канвенцыі і ўпаўнаважаны прымаць канчатковае рашэнне аб уключэнні ў Спіс сусветнай спадчыны таго ці іншага аб'екта.
Крытэрыі
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная мэта спіса Сусветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб'екты, якія з'яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе. Для гэтага і з-за імкнення да аб'ектыўнасці былі складзеныя ацэначныя крытэрыі. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэрыі для аб'ектаў культурнай спадчыны — гэты спіс налічваў шэсць пунктаў. Затым для ўзнаўлення раўнавагі паміж рознымі кантынентамі з'явіліся прыродныя аб'екты і для іх спіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 г., усе гэтыя крытэрыі былі зведзеныя разам, і зараз кожны аб'ект Сусветнай спадчыны мае ў сваім апісанні хоць адзін з іх[1].
Культурныя крытэрыі
[правіць | правіць зыходнік]- I. Аб'ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
- II. Аб'ект сведчыць аб значным узаемаўплыве чалавечых каштоўнасцей у дадзены перыяд часу або ў вызначанай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналогіях, у манументальным мастацтве, у планіроўцы гарадоў або стварэнні ландшафтаў.
- III. Аб'ект з'яўляецца ўнікальным або прынамсі выключным для культурнай традыцыі або цывілізацыі, якая існуе дагэтуль або ўжо знікла.
- IV. Аб'ект з'яўляецца выдатным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналагічнага ансамбля або ландшафту, якія ілюструюць значны перыяд чалавечай гісторыі.
- V. Аб'ект з'яўляецца выдатным прыкладам чалавечага традыцыйнага будынка, з традыцыйным выкарыстаннем зямлі або мора, з'яўляючыся ўзорам культуры (або культур) або чалавечага ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем, асабліва калі яно становіцца ўразлівым з-за моцнага ўплыву незваротных змен.
- VI. Аб'ект непасрэдна або матэрыяльна звязаны з падзеямі або існуючымі традыцыямі, з ідэямі, вераваннямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусветную важнасць. (Па меркаванню камітэта ЮНЕСКА гэты крытэрый лепш выкарыстоўваць разам з якім-небудзь яшчэ крытэрыем або крытэрыямі).
Прыродныя крытэрыі
[правіць | правіць зыходнік]- VII. Аб'ект уяўляе сабой прыродны феномен або прастору выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці.
- VIII. Аб'ект з'яўляецца выдатным узорам галоўных этапаў гісторыі зямлі, у тым ліку помнікам мінулага, сімвалам геалагічных працэсаў у развіцці рэльефу або сімвалам геамарфалагічных ці фізіка-геаграфічных асаблівасцей.
- IX. Аб'ект з'яўляецца выдатным узорам экалагічных або біялагічных працэсаў у эвалюцыі і развіцці зямных, прэснаводных, берагавых і марскіх экасістэм і раслінных і жывёльных супольнасцей.
- X. Аб'ект уключае ў сябе найбольш важнае або значнае асяроддзе пасялення для захавання ў ёй біялагічнай разнастайнасці, у тым ліку знікаючых відаў выключнай сусветнай каштоўнасці з пункта гледжання навукі і аховы.
Спісы Сусветнай спадчыны паводле краін і рэгіёнаў
[правіць | правіць зыходнік]- Аўстрыя
- Арменія
- Азербайджан
- Бельгія
- Беларусь
- Балгарыя
- Вялікабрытанія
- Германія
- Грэцыя
- Іспанія
- Італія
- Польшча
- Партугалія
- Украіна
- Францыя
- Чэхія
- Швецыя
- Эстонія
- Краіны Еўропы
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Спіс крытэрыяў на афіцыйным сайце (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кісель В. П. Сусве́тная спа́дчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 288. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына на Вікісховішчы |
- Сайт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (англ.)
- Фонд «Ахова прыроднай спадчыны»
- Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі // Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
- Спіс аб’ектаў са спасылкамі па кожным пункце (англ.)
- Список всемирного наследия ЮНЕСКО пополнился 34 новыми объектами (описания и фото) // Российский научно-исследовательский институт культурного и природного наследия имени Д. С. Лихачёва (руск.)
- Всеми́рное насле́дие ЮНЕСКО // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)