Перайсці да зместу

Стэван Явеціч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Стэван Явеціч
Агульная інфармацыя
Мянушка Jo-Jo (Ё-ё)
Нарадзіўся 2 лістапада 1989(1989-11-02)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Чарнагорыя
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Алімпіякос
Нумар 22
Маладзёжныя клубы
2000—2003 Саюзная Рэспубліка Югаславія Младаст (Падгорыца)
2003—2006 Сербія і Чарнагорыя Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Сербія і Чарнагорыя Партызан (Бялград) 2 (0)
2006—2008 Сербія Партызан (Бялград) 49 (13)
2008—2013 Італія Фіярэнціна 116 (59)
2013—2016 Англія Манчэстэр Сіці 30 (8)
2015—2016   Італія Інтэрнацыянале 26 (6)
2016—2017 Італія Інтэрнацыянале 5 (0)
2017   Іспанія Севілья 21 (6)
2017—2021 Францыя Манака 61 (18)
2021—2023 Германія Герта 35 (10)
2023— Грэцыя Алімпіякос
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2010 Чарнагорыя Чарнагорыя (да 21) 6 (2)
2007— Чарнагорыя Чарнагорыя 68 (31)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэ́ван Явеціч (сербахарв.: Стеван Јоветић; нар. 2 лістапада 1989, Цітаград, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, нападнік грэчаскага клуба «Алімпіякос» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Па стылі гульні яго параўноўваюць з Раберта Баджа.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Стэван Явеціч дэбютаваў на прафесійным узроўні за клуб «Партызан» (Бялград) 9 красавіка 2006 года, у 16-гадовым узросце. 2 жніўня 2007 года, у 17-гадовым узросце, зрабіў свой першы хет-трык у матчы Кубка УЕФА са «Зрыньскім»[3]. Пасля сыходу ў дортмундскую «Барусію» Антоніа Рукавіны Явеціч замяніў яго на пасадзе капітана каманды, стаўшы самым маладым капітанам у гісторыі клуба ва ўзросце 17 гадоў, 10 месяцаў і 21 дня (папярэдні рэкорд належаў Альберту Надзю, якому было 19 гадоў)[4]. 31 кастрычніка 2012 года яшчэ маладзейшым за Явеціча капітанам стане Нікола Нінкавіч[5].

10 мая 2008 года клуб Серыі А «Фіярэнціна» набыў нападніка за 8 млн фунтаў. Першы свой гол за новы клуб Явеціч забіў з пенальці 5 красавіка 2009 у браму «Аталанты»[6].

На перадсезоннай трэніроўцы ў 2010 годзе Стэван Явеціч атрымаў траўму і быў вымушаны прапусціць увесь сезон[7]. Наступны сезон пачаў у выдатнай форме, адразу зрабіўшы дубль у матчы з «Пармай».

19 ліпеня 2013 года перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці» за суму £22 мільёны[8]. Ён выбраў сабе 35 нумар, такі, які меў і ў «Партызане». Дэбют за манчэстэрскі клуб адбыўся 14 верасня ў выязным матчы супраць «Сток Сіці»[9], а першы гол забіў 24 верасня ў браму «Уігана»[10].

31 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Явеціча ў італьянскі «Інтэрнацыянале» на правах палутарагадавой арэнды з правам выкупу[11]. У ліпені 2016 года міланцы актывіравалі опцыю выкупу Явеціча. Аднак, у сезоне 2016/17 ён страціў месца ў складзе «Інтэрнацыянале», правёўшы за паўгады толькі пяць матчаў Серыі A.

У студзені 2017 года на правах арэнды далучыўся да «Севільі»[12]. Дэбютаваў за клуб 12 студзеня, забіўшы гол у браму мадрыдскага «Рэала» ў Кубку Іспаніі (выніковы лік 3:3). Праз тры дні зноў забіў «Рэалу», ужо ў чэмпіянаце, чым прынёс «Севільі» перамогу і перарваў 40-матчавую серыю мадрыдскага клуба без паражэнняў. У чэрвені 2017 года «Севілья» адмовілася выкупляць нападніка ў «Інтэра», і той вярнуўся ў Італію.

У жніўні 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манака»[13]. Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года стаў іграком берлінскай «Герты», падпісаўшы двухгадовы кантракт. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23. У верасні 2023 года далучыўся да грэчаскага «Алімпіякоса».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]
Явеціч у форме нацыянальнай зборнай

Явеціч трапіў у першы склад зборнай Чарнагорыі, упершыню скліканай у 2007 годзе, і рэгулярна выклікаўся ў моладзевую зборную[14]. Першы гол на міжнародным узроўні забіў 20 жніўня 2008 года ў выязным матчы са зборнай Венгрыі.

«Партызан»
«Манчэстэр Сіці»
  1. Stevan Jovetic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. STEVAN JOVETIC // Argentine Soccer Database
  3. Partizan deklasirao Zrinjski 5:0 (in Serbian). B92.net. Retrieved on 8 January 2012.
  4. Partizan deny Jovetic deal. Skysports.com (18 February 2008). Retrieved on 8 January 2012.
  5. Ninković nasledio Jovetića i postao najmlađi kapiten u istoriji Partizana. Blic.rs (31 October 2012). Retrieved on 13 September 2013.
  6. Stevan Jovetic Happy With First Fiorentina Goal. Goal.com (7 April 2009). Retrieved on 8 January 2012.
  7. Salvatore Landolina.. Fiorentina’s Stevan Jovetic out for up to seven months with knee ligament damage (англ.). Goal.com (4 жніўня 2010). Праверана 7 лютага 2015.
  8. «Manchester City: Stevan Jovetic completes move from Fiorentina» BBC Sport. 19 July 2013. Retrieved 19 July 2013.
  9. «Stoke 0-0 Manchester City» BBC Sport. 14 September 2013. Retrieved 17 September 2013.
  10. «Manchester City 5-0 Wigan» BBC Sport. 24 September 2013. Retrieved 24 September 2013.
  11. Стеван Йоветич на правах аренды перешел в «Интер» football.by
  12. Стеван Йоветич перешел в «Севилью» football.by
  13. «Монако» объявил о переходе Йоветича by.tribuna.com
  14. Viola land Jovetic coup. Skysports.com (31 May 2008). Retrieved on 8 January 2012.