Перайсці да зместу

Стэфанія Міхайлаўна Станюта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфанія Станюта
Паштовая марка Беларусі «Стэфанія Міхайлаўна Станюта (1905—2000)».
Паштовая марка Беларусі «Стэфанія Міхайлаўна Станюта (1905—2000)».
Імя пры нараджэнні Стэфанія Міхайлаўна Станюта
Дата нараджэння 30 красавіка (13 мая) 1905, 15 мая 1905(1905-05-15)[1] ці 30 красавіка 1905(1905-04-30)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 2000(2000-11-06) (95 гадоў) ці 7 лістапада 2000(2000-11-07)[4][2] (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Міхаіл Пятровіч Станюта
Дзеці Аляксандр Аляксандравіч Станюта
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 19192000
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
IMDb ID 0822852
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфанія Міхайлаўна Станю́та (30 красавіка (13 мая) 1905, 15 мая 1905(1905-05-15)[1] ці 30 красавіка 1905(1905-04-30)[2], Мінск[3]6 лістапада 2000(2000-11-06) ці 7 лістапада 2000(2000-11-07)[4][2], Мінск[3]) — беларуская актрыса, большую частку кар’еры правяла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Народная артыстка СССР, выканала шматлікія ролі ў кіно.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Дачка Міхаіла Станюты. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926).

Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі. 3 1920 ў БДТ, з 1926 ў БДТ-2, з 1931 у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Маці Аляксандра Станюты.

Адметныя рысы творчасці С. Станюты — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам.

Стварыла шэраг народных характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь мудрасць, жыццядзейнасць, шчодрасць і чалавечнасць, сувязь з роднай зямлёй: Марыля і Паланея («Раскіданае гняздо» і «Прымакі» Я. Купалы), Алена («Салавей» З. Бядулі), Ганна Пятроўна («Простая дзяўчына» К. Губарэвіча), Рыпіна («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава), бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Р. Лордкіпанідзе), цёця Моця («Машачка» А. Афінагенава), Карміліца («Рамэо і Джульета» У. Шэкспіра), Дуэнья («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Яркую камедыйнасць, вострую сатырычнасць спалўчала з высокім драматызмам, паглыбленнем у псіхалогію шматграннага жаночага характару: Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), пані Вашамірская («Салавей»), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А. Макаёнка), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А. Вольскага), Кашкадамава («Сям'я» І. Папова), Жабрачка («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Глафіра, Міхееўна («Ваўкі і авечкі», «Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Эліза («Скупы» Мальера), Дыяна («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі), Гіза («Гульня з кошкай» І. Эркеня), Бабуля («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Мод («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар'ер) і інш.

Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», «Памяць зямлі», «Трывожны месяц верасень», «Развітанне», «Белыя Росы», «Слухаю, чую», «Чужая бацькаўшчына», «Радуніца», «Мама, я жывы» і інш., тэлефільмах «Мы — хлопцы жывучыя», «Нас выбраў час», «Пра Чырвоную Шапачку», «Атланты і карыятыды», тэлеспектаклях «Людзі на балоце», «Ткачы» і інш.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. а б в г Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  3. а б в г Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  4. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  • Ракіцкі В. А. Станю́та Стэфанія Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 152—153. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Станю́та Стафанія Міхайлаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 684. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Бушко Т. Разнапланавая актрыса: (С. М. Станюта) // Майстры беларускай сцэны. — Мн., 1960.
  • Сабалеўскі А. В. Шматграннасць характару // Жыццё тэатра. — Мн., 1980.
  • Арлова Т. Гатовы ўсё аддаць — і тым багаты // Купалаўцы. — Мн., 1985.
  • Станюта А. Жизнь актрисы. — Мн., 2001.