Сумнік
Сумнік | |||||||||||||||||
Сумнік канадскі (Solidago canadensis) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Су́мнік[3][4], залатацень[4] (Solidágo, ад лац.: Solidus — «моцны», «здаровы», па лекавых уласцівасцях расліны) — род кветкавых раслін сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны і кусты вышынёй да 2 м. Сцёблы прамастойныя. Лісце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі жоўтыя, дробныя ў дробных кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронкападобныя ці шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амерыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амерыцы і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віда — сумнік звычайны (Solidago virgaurea), Solidago gigantea і сумнік канадскі (Solidago canadensis).
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, дэкаратыўныя, фарбавальныя і меданосныя расліны.
З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі сумнік занесены ў чорны спіс і забаронены да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
- ↑ Определен список наиболее опасных растений (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Сумнік, залатацень / 267 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Золотарник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 357. — 563 с. (руск.)
- Золотарник (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Золотарник — род Solidago: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Артыкул на сайце Plantopedia.ru Архівавана 9 мая 2015. (руск.)
- Артыкул на сайце Gardenia.RU (руск.)
- Фильм «Внимание! Золотарник!» расскажет о новой экологической угрозе Архівавана 28 ліпеня 2014. (руск.)
- Solidago Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
- Solidago (Золотарник) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)