Сцяг Мадэйры
<table class="infobox infobox-b6dfa64789fe2f89 " style="width:250px" data-name="Сцяг аўтаномнага рэгіёна
Мадэйра" >Сцяг аўтаномнага рэгіёна
МадэйраПартугалія
Зацверджаны
28 ліпеня 1978[1]
Прапорцыя
2:3
Сцяг Мадэйры — афіцыйны знак аўтаномнага рэгіёна Мадэйра Партугальскай Рэспублікі.
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 2:3, падзеленае на тры вертыкальныя паласы роўнай шырыні. Паласы з краёў маюць сіні колер, цэнтральная паласа — жоўты (залаты). На цэнтральнай паласе намаляваны крыж ордэна Хрыста.
Сіні колер абазначае марское становішча вострава, жоўты колер — мяккі клімат, дзякуючы якому квітнее эканоміка вострава. Крыж закліканы нагадваць аб тым, што востраў быў знойдзены членамі ваеннага рыцарскага ордэна, якія належалі дому Генрыха Мараплаўца: Жуанам Гансалвэшам Зарку і Трыстанам Вазам Тэкстэйрай. Крыж падкрэслівае сувязь з Партугаліяй.
Сцяг быў прыняты 28 ліпеня 1978 года указам савета аўтаномнага рэгіёна. Афіцыйнае выкарыстанне сцяга дазволена канстытуцыяй Партугаліі. Згодна з гэтай канстытуцыяй, Мадэйра мае статус аўтаномнага рэгіёна са сваім канстытуцыйным урадам, які мае права на ўласныя сімвалы. Сімвалы выкарыстоўваюцца, каб падкрэсліць адрозненні ад астатняй Партугаліі.
Зноскі
- ↑ Афіцыйна зацверджаны 12 верасня 1978.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Мадэйры