Сцяг Тэнесі
Сцяг штата Тэнесі | |
---|---|
ЗША | |
Зацверджаны | 17 красавіка 1905 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Лерой Рывес |
1 мая 1897 — 17 красавіка 1905 |
Сцяг Тэнэсі (англ.: Flag of Tennessee) - адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Тэнесі.
Апісанне сцяга
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з вузкай сіняй паласой па правым краі. У цэнтры знаходзіцца сіні круг з белай аблямоўкай, усярэдзіне яго - тры белых зоркі. Зоркі павінны быць размешчаны такім чынам, каб лінія, праведзеная праз цэнтры любых з двух зорак не была раўналежна бакам сцяга.
Сімволіка сцяга
[правіць | правіць зыходнік]Тры зоркі сімвалізуюць тры асноўныя часткі штата - Усходні, Сярэдні і Заходні Тэнэсі. Сіні круг, на які змешчаны зоркі, сімвалізуе адзінства штата. Сіняя паласа ў вольнай часткі, са слоў аўтара сцяга палкоўніка Лероя Рывеса (англ.: LeRoy Reeves), нясе дэкаратыўную функцыю. Часопіс National Geographic ў кастрычніку 1917 года памылкова паведамляў, што зоркі сімвалізуюць штат Тэнэсі як трэці штат, які ўвайшоў у склад ЗША, пасля першапачатковых трынаццаці.
Эмблема, намаляваная ў цэнтры сцяга, выкарыстоўваецца ў сімволіцы некаторых буйных кампаній (Першы Банк Тэнэсі) і спартыўных каманд штата (футбольная каманда Тэнэсі Тайтанс з Нацыянальнай футбольнай лігі).