Сцяг астравоў Трыстан-да-Кунья
Appearance
Сцяг астравоў Трыстан-да-Кунья | |
---|---|
Востраў Святой Алены Вялікабрытанія | |
![]() |
|
Зацверджаны | 20 кастрычніка 2002 |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Грехэм Бартрэм |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Flag_of_the_Administrator_of_Tristan_da_Cunha.svg/200px-Flag_of_the_Administrator_of_Tristan_da_Cunha.svg.png)
Сцяг астравоў Трыстан-да-Кунья — адзін з дзяржаўных сімвалаў архіпелага, быў прыняты 20 кастрычніка 2002 года. Дызайн сцяга распрацаваў Грехэм Бартрэм.
Сцяг уяўляе сабой сіняе палатно з суадносінамі бакоў 1:2, у левым верхнім вуглу намаляваны сцяг Вялікабрытаніі, у правай палове адцэнтраваны герб астравоў Трыстан-да-Кунья.
У рэдкіх выключных выпадках нароўні са сцягам астравоў выкарыстоўваецца і сцяг вострава Святой Алены.
Губернатар астравоў Трыстан-да-Кунья выкарыстоўвае сцяг брытанскіх губернатараў, адаптаваны да архіпелага з выкарыстаннем мясцовага герба.