Сцяпонас Кайрыс
Сцяпонас Кайрыс | |
---|---|
Нараджэнне |
20 снежня 1878 (1 студзеня 1879) |
Смерць |
16 снежня 1964 (85 гадоў) |
Месца пахавання | |
Жонка | Алаіза Пашкевіч і Она Ляанайце-Кайрыене[d] |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | інжынер, палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Праведнік народаў свету[d] (26 кастрычніка 2005) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сцяпонас Кайрыс (літ.: Steponas Kairys; 3 студзеня 1879 — 16 снежня 1964, Бруклін) — літоўскі інжынер, палітык-сацыял-дэмакрат, дэпутат Думы ІІ склікання Расійскай імперыі, адзін з падпісантаў акту аб незалежнасці Літвы ад 1918 года, віцэ-спікер Сейма Літоўскай Рэспублікі. Муж беларускай паэтэсы А.Пашкевіч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, пазней працаваў на чыгунках у раёне Самары і Курска. Пасля вяртання ў Літву ў 1912 годзе працаваў над вадаправодамі і гарадской каналізацыяй ў Вільні. З 1923 года вучыўся ў Каўнаскім універсітэце Вітаўта Вялікага — у 1940 годзе атрымаў ступень доктара інжынерыі.
З маладых гадоў займаўся палітыкай: у 1900 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Літвы, быў абраны ў склад яе цэнтральнага камітэта. У 1905 годзе прыняў удзел у абмеркаваннях віленскага сейма як член яго прэзідыума.
16 лютага 1918 разам з дзевятнаццаццю іншымі членамі савета падпісаў акт аб незалежнасці Літвы.
У 1920 годзе абраны ў Сейм Літвы, пазней быў дэпутатам соймаў I, II і III кадэнцыі (1922—1923, 1923—1926, 1926—1927). Пасля ваеннага перавароту 17 снежня 1926 года знаходзіўся ў апазіцыі супраць рэжыму Смятоны.
У 1943 годзе стаў правадыром Вярхоўнага камітэта вызвалення Літвы (Vyriausiasis Lietuvos išlaisvinimo komitetas, VLIK). У 1945 годзе эміграваў спачатку ў Германіі, затым у ЗША.
Пасля атрымання Літвой незалежнасці ў 1991 годзе перапахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяпонас Кайрыс
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Вількамірскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 16 снежня
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
- Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Асобы
- Нарадзіліся 3 студзеня