Сяргей Уладзіміравіч Калішэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Калішэвіч
Дата нараджэння 15 верасня 1903(1903-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1971(1971-12-08) (68 гадоў)
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Навуковая сфера анатомія раслін, фізіялогія раслін
Месца працы Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Біялагічны факультэт БДУ
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Партыя
Узнагароды
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Сяргей Уладзіміравіч Калішэ́віч[1] (15 верасня 1903, Драгічын — 8 снежня 1971) — вучоны ў галіне анатоміі і фізіялогіі раслін, кандыдат біялагічных навук (1941), дацэнт (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Драгічын Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (сучасны горад, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі) у сям’і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію сельскай і лясной гаспадаркі. Да 1934 года працаваў навуковым супрацоўнікам, асістэнтам у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце. З 1934 года С. У. Калішэвіч у Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе асістэнта кафедры фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Наблюдение над динамикой анатомической структуры и некоторыми цитологическими изменениями в процессе роста листа»[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 года на пасадзе выконваючага абавязкі дацэнта кафедры, з 1947 года — дацэнт, у 1948—1952 гг. — дэкан біялагічнага факультэта БДУ, з 1960 года — загадчык кафедрай фізіялогіі і біяхіміі раслін.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

С. С. Калішэвічу належаць навуковы працы пытаннях марфалогіі і анатоміі пластыднага апарату раслін і накапленні ў іх пігментаў, па структуры і развіцці ў антагенезе фотасінтэзуючага апарату раслін, даследаванні па барацьбе з паляганнем сельскагаспадарчых культур і па мікраскапіі. Займаўся вывучэннем развіцця збожжавых культур на тарфяных глебах.

Быў членам Рускага батанічнага таварыства[3]. Неаднаразова абіраўся старшынёй і членам камісій па выбарах, уваходзіў у склад прэзідыума Саюза вышэйшай школы, партыйных камітэтаў біялагічнага факультэта і ўніверсітэта[2].

Асноўныя працы:

  • Наблюдение над увеличением числа и размеров хлоропластов и накоплением в них хлорофилла во время роста листьев. (у сааўтарстве) // Сб. памяти В. Н. Любименко. — Киев. Из-во АН УССР. 1938;
  • К вопросу о влиянии микроэлементов на хлоропластный аппарат растений. (у сааўтарстве) // Сб. Вопросы физиологии растений и микробиологии. Вып. 1. — Минск: Из-во МВССиПО БССР.1959;
  • К вопросу о соотношении в росте побегов и корневой системы зерновых культур на торфяной и минеральной почвах. // Сб. Вопросы физиологии растений и микробиологии. Вып. 2. — Минск: Из-во МВССиПО БССР, 1961.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]