Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Шапран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Шапран
Дата нараджэння 11 лютага 1968(1968-02-11) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, філолаг, літаратуразнавец
Навуковая сфера журналістыка[1] і біяграфія[1]
Альма-матар
Член у

Сяргей Уладзіміравіч Шапран (нар. 11 лютага 1968, г. Рыга, Латвійская ССР) — беларускі журналіст, філолаг, даследчык літаратуры.

Нарадзіўся 11 лютага 1968 года ў Рызе (Латвія). Скончыў у 1992 годзе аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Яшчэ падчас вучобы пачаў займацца журналістыкай, любімы жанр — інтэрв’ю. Друкаваўся ў перыядычных выданнях «Советская молодёжь», «Час», «Суббота» (Рыга); «Знамя юности», «Имя», «Белорусская деловая газета», «Новы Час», у часопісах «Дзеяслоў», «Абажур» і іншых[2].

У апошнія гады займаецца даследаваннямі жыцця і творчасці Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, а таксама Уладзіміра Някляева[2].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[2]. У 2019 годзе выключаны з Беларускага ПЭН-цэнтра за няплату ўнёскаў[3].

Атрымаў дыплом Саюза тэатральных дзеячаў (2000), прэмію «За ўнёсак у развіццё беларускай рок-музыкі» (2007). Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча за даследаванне «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах» (2011)[2].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д Шапран Сяргей Уладзіміравіч
  3. Ма. «Гей-лобі і марксісты»: Павал Севярынец абвінаваціў ПЭН-цэнтар у «ганеньні на хрысьціян». Што там адказалі . Радыё Свабода (23 кастрычніка 2019). Праверана 6 верасня 2023.