Сімфонія № 9 (Бетховен)
Сімфонія № 9 | |
---|---|
Кампазітар | |
Танальнасць | D minor[d] |
Форма | музычны твор/кампазіцыя[d] |
Час і месца сачынення | 1824[2] |
Першае выкананне | 7 мая 1824[1] |
Першая публікацыя | 1826[2] |
Прысвячэнне | Фрыдрых Вільгельм III |
Інструменты | |
сімфанічны аркестр і хор | |
Часткі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сімфонія № 9 Рэ мінор, Op. 125 — апошняя сімфонія Людвіга ван Бетховена (1824). Яна ўключае ў сябе частку Ode an die Freude («Оды да радасці»), паэмы Фрыдрыха Шылера, тэкст якой выконваецца салістамі і хорам у апошняй частцы. Гэта першы ўзор, калі буйны кампазітар выкарыстаў у сімфоніі чалавечы голас у адным шэрагу з інструментамі.
Чацвёртая частка сімфоніі — «Ода да радасці» — выкарыстоўваецца як Гімн Еўрасаюза (аранжыроўка Герберта фон Караян).
Упершыню сімфонія была апублікаваная з назвай, якая гучыць на нямецкай мове як Sinfonie mit Schlusschor über Schillers Ode «An die Freude» für großes Orchester, 4 Solo und 4 Chorstimmen componiert und seiner Majestät dem König von Preußen Friedrich Wilhelm III in tiefster Ehrfurcht zugeeignet von Ludwig van Beethoven, 125tes Werk; аднак, яе больш агульная, афіцыйная назва гэта Сімфонія No.. 9 у D minor, Op. 125. Таксама сімфонію называюць «Харальнай».
Дзявятая сімфонія — адзін з найбольш выдатных твораў у гісторыі сусветнай музычнай культуры. Па ідэі велічы і глыбіні яе этычнага зместу, па шыраце задумы і магутнай дынаміцы музычных вобразаў Дзявятая сімфонія пераўзыходзіць усё створанае самім жа Бетховенам.
Твор адыгрывае прыкметную ролю і ў сучасным грамадстве.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Бетховен пачаў працу над творам у 1822 годзе і праз 2 гады скончыў яго. Зрэшты, тэма другой частцы была напісана яшчэ ў 1815 годзе. Прэм’ера сімфоніі адбылася неўзабаве пасля яе завяршэння ў Вене[3]
Склад аркестра
[правіць | правіць зыходнік]- Драўляныя духавыя
- Флейта пікала
- 2 флейты
- 2 габоя
- 2 кларнета (B)
- 2 фагота
- Контрафагот (толькі ў чацвёртай частцы)
- Ударныя
- Літаўры
- Трохкутнік
- Талеркі
- Вялікі барабан
- Струнныя
- I і II скрыпкі
- Альты
- Віяланчэлі
- Кантрабасы
- Вакальныя партыі
- Сапрана (сола)
- Кантральта (сола)
- Тэнар (сола)
- Барытон (сола)
- Змешаны хор
Часткі
[правіць | правіць зыходнік]- Allegro ma non troppo, un poco maestoso
- Molto vivace
- Adagio molto e cantabile
- Presto (з хорам)
Музычныя фрагменты
[правіць | правіць зыходнік]Увага! Музычныя фрагменты ў фармаце MIDI
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Grove Music Online — OUP. — doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.40026 Праверана 13 студзеня 2019.
- ↑ Журнал «Великие композиторы». — 2011. — Выпуск «Бетховен».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сімфонія № 9 (Бетховен)