Т-72БМЭ
Выгляд
Т-72БМЭ | |
---|---|
| |
Класіфікацыя | асноўны баявы танк |
Баявая маса, т | 42,5 |
Кампанавальная схема | класічная савецкая |
Экіпаж, чал. | 3 |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | 140-ы рамонтны завод[1] |
Асноўныя аператары | Беларусь |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 6 670 |
Даўжыня з гарматай наперад, мм | 9 530 |
Шырыня, мм | 3 460 |
Вышыня, мм | 2 190 |
Дарожны прасвет, мм | 470 |
Браніраванне | |
Тып брані | камбінаваная |
Дынамічная абарона | Кантакт-1 |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 125-мм 2А46 з двухпласкасным электрагідраўлічным стабілізатарам 2Э28М |
Тып гарматы | гладкаствольная |
Даўжыня ствала, калібраў | 48 |
Боекамплект гарматы | 39 (у т.л. 22 у аўтамаце зараджання) |
Вуглы ВН, град. | -5...+13 |
Далёкасць стральбы, км | 4 000 м для бранябойнага і кумулятыўнага снарадаў, 5 000 м для аскепкава-фугаснага снарада |
Прыцэлы | прыцэл «ЭССА-72У», прыцэльны комплекс 1А40, тэлевізійны індыкатар ІТВ-45 (2 шт.), прыбор камандзіра танка ТНПА-160 (2 шт.), прыбор механіка-кіроўцы ТНПА-168В (2 шт.), прыбор наводчыка ТНПА-165А, дапаможны прызменны прыбор ТНПА-65А (5 шт.), прыбор камандзіра танка ТКН-3, прыбор механіка-кіроўцы ТВНЕ-4Б[1] |
Кулямёты | 7,62x54 ПКТ (2 000 патронаў), 12,7x108 НСВ-12,7 (300 патронаў) |
Іншае ўзбраенне | АКС-74У (300 патронаў), Ф-1 (10 шт.), 3Д6 (8 шт.), сігнальны пісталет (12 ракет)[1] |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | дызельны |
Магутнасць рухавіка, к. с. | 840,2 / кВт, 618 |
Удзельная магутнасць, к. с./т | 19,7 |
Тып падвескі | тарсіённая індывідуальная |
Удзельны ціск на грунт, кг/гл2 | 0,898 |
Т-72БМЭ — беларуская мадыфікацыя савецкага танка Т-72М1 шляхам усталявання мадэрнізацыйнага камплекта МК-72БМЭ[1]. Асноўнымі паляпшэннямі сталі ўзвышаная агнявая моц, умовы назірання і прыцэльвання за кошт устаноўкі шматканальнага камбінаванага прыцэла. Устаноўка на танк балістычнага вылічальніка з метэаралагічнымі датчыкамі, датчыкамі тангажу, ветру і становішча танка дазволіла павысіць дакладнасць стральбы. Аўтамат зараджання, запамінальная прылада і рухомы транспарцёр былі дапрацаваны для забеспячэння загрузкі сучасных танкавых снарадаў і кіраваных ракет. Упершыню танк быў прадстаўлены на Мінскай абароннай выстаўке MILEX-2017.