Тасканскі ордар
Выгляд
Таска́нскі о́рдар — архітэктурны ордар, які ўзнік у Старажытным Рыме на мяжы I стагоддзя да н. э. і I стагоддзя н. э. З’яўляецца спрошчаным варыянтам дарычнага ордара, ад якога адрозніваецца гладкім фрызам і калонай без канелюр. Назва ад вобласці Таскана ў Італіі[1].
Нясучая частка — гладкі ствол калоны з капітэллю і базай. Капітэль складаецца з шыйкі, эхіна і абака. Антаблемент складаецца з архітрава, гладкага фрыза і карніза. Тасканскія ордары могуць быць аздоблены рустыкай.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі тасканскі ордар выкарыстоўваўся ў архітэктуры класіцызму: Лютэранская кірха ў Мінску, сядзібны дом у вёсцы Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і інш.[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валошын В. Ф. Таска́нскі о́рдэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 449. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тоска́нский о́рдер // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 124. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)