Лютэранская кірха (Мінск)
Славутасць | |
Лютэранская кірха | |
---|---|
![]() | |
53°54′10″ пн. ш. 27°33′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1846 |
Дата скасавання | 1945 |
Лютэранская кірха — пратэстанцкі храм у Мінску ў стылі класіцызм.
Збудавана ў 1846 годзе, знішчана пасля Другой сусветнай вайны. Стаяла на Новым Месце прыкладна там, дзе цяпер знаходзіцца будынак з уваходам на станцыю метро Кастрычніцкая і рэстаранам «Патыё Піцца».
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1846 годзе на Захараўскай вуліцы на месцы ранейшага драўлянага храма ўзвялі мураваную лютэранскую царкву (кірху) даволі вялікіх памераў[1].
У 1930-я гады савецкія ўлады ліквідавалі лютэранскую абшчыну, а храм закрылі і перарабілі на першы ў Беларусі дзіцячы гукавы кінатэатр «Навіны дня».
Будынак быў пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны, пазней канчаткова зруйнаваны.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Прамавугольны ў плане асноўны аб’ём з паўкруглай алтарнай апсідай і прытворам, завершаным вежай-званіцай у выглядзе ратонды з васьмю калонамі тасканскага ордара і паўсферычным купалам. Сцены будынку рытмічна расчлянёны атыкамі. З паўночнага ўсходу да кірхі быў прыбудаваны двухпавярховы будынак, дзе жыў пастар. Яго сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад выходзіў на вул. Захар’еўскую (цяпер пр. Незалежнасці) і быў завершаны ступеньчатым атыкам[2].
Зноскі
- ↑ Кірха // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. — С. 140.
- ↑ У. М. Дзянісаў. Мінская кірха // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 320.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. — ISBN 978-985-16-0092-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кірха (Менск) на Radzima.org
- Кірха Архівавана 28 студзеня 2010. (руск.) на Мінск стары і новы