Трансмісіўныя хваробы
Трансмісі́ўныя хваро́бы[1] (ад лац.: transmissio — пераход, перадача) — інфекцыйныя хваробы чалавека, сельскагаспадарчых і дзікіх жывёл, перадача ўзбуджальнікаў якіх адбываецца пры ўдзеле крывасосных членістаногіх.
Налічваецца больш за 200 трансмісіўных хвароб, у т.л. малярыя, тулярэмія, чума, сонная хвароба, эпідэмічны сыпны тыф і іншыя.
Пераносчыкі трансміміўных хвароб — вошы, блохі, кляшчы, клапы, камары і іншыя. Адрозніваюць спецыфічных і механічных пераносчыкаў. У арганізме спецыфічных пераносчыкаў узбуджальнік хваробы праходзіць пэўны жыццёвы цыкл, можа размнажацца і назапашвацца, а можа праходзіць некалькі стадый развіцця, напрыклад, пераход яйка ў лічынкавую стадыю. Пры гэтым паразіт прыстасоўваецца да свайго гаспадара і можа выжываць толькі ў адпаведных навакольных умовах. Праз механічнага пераносчыка ўзбуджальнік праходзіць без развіцця і размнажэння, можа захоўвацца нейкі час на хабатку, паверхні цела або ў стрававальным тракце членістаногага (тыповы прадстаўнік — муха сямейства Muscidae[2]).
Узбуджальнікі: вірусы, бактэрыі, прасцейшыя.
Трансмісіўныя хваробы найбольш распаўсюджаныя ў мясцовасці, дзе маюцца праблемы ў захаванні сучасных норм санітарыі. Глабалізацыя гандлю, паездак і такія змены навакольнага асяроддзя, як змяненне клімату і урбанізацыя, прыводзяць да з’яўлення трансмісіўных хвароб у краінах, дзе яны былі раней невядомыя.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Большасць трансмісіўных хвароб — прыродна-ачаговыя, сезонныя. Сярод іх вылучаюць антрапазаанозы, заанозы. Для чалавека і жывёл падзяляюцца на
- аблігатна-трансмісіўныя (узбуджальнікі перадаюцца толькі пераносчыкамі, напрыклад, малярыя, інфекцыйная анемія коней),
- факультатыўна-трансмісіўныя (узбуджальнікі перадаюцца пераносчыкамі і праз ежу, паветра, ваду, напрыклад, сібірская язва, тулярэмія).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семяненя І. М. Трансмісі́ўныя хваро́бы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 508. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Лысенко А. Я. Трансмиссивные болезни // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 25: Тениус — Углекислота.. — 544 с. — 150 000 экз. (руск.)
- Трансмисси́вные боле́зни // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 151. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Трансмиссивные болезни (руск.) // Сусветная арганізацыя аховы здароўя
- Трансмисивные заболевания // Управление Роспотребнадзора по Республике Марий Эл (руск.)
- Трансмиссивные болезни и их профилактика // Республиканский клинико-диагностический центр Министерства Здравоохранения Удмуртской Республики (руск.)