Транспарт у Германіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нямецкi аўтабан. На заднiм плане — ветравая ферма

Густая і добра арганізаваная транспартная сетка забяспечвае высокае развіццё эканомікі ФРГ. Цэнтральнае становішча ў Еўропе, інтэнсіўнасць гаспадарчых сувязей з суседнімі краінамі абумовілі вялікую долю трансгранічных перавозак. Самы важны від траспарту — аўтамабільны. Створана сістэма хуткасных чыгунак.

Аўтамабільны[правіць | правіць зыходнік]

Асфальтаваныя шашэйныя дарогі краіны маюць працягласць 644.480 км. (2010) Германія займае адно з першых месцаў па шчыльнасці высакаякасных аўтамабільных дарог (аўтабанаў), якімі перасоўваецца больш за 42 млн аўтамабіляў.

Чыгуначны[правіць | правіць зыходнік]

Па працягласці чыгунак Германія сёмая ў свеце (каля 33 500 км, з іх амаль 20 000 — электрыфікаваныя).[1] Па гушчыні чыгуначнай сеткі Германія нашмат пераўзыходзіць усе краіны большага за сябе памеру.

Марскі[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшыя парты і тэрміналы пабудаваны на ўзбярэжжы Паўночнага мора і рэках яго басейна, што звязана з яго больш выгадным ЭГС — гэта Брэмен, Брэмерхафен, Гамбург, Карлсруэ. Найбуйнешыя балтыйскія парты — Расток і Любек. Парты маюць сваю спецыялізацыю: найбуйнейшыя кантэйнерныя парты — Гамбург і Брэмерхафен; тэрмінал па прыёме звадкаванага прыроднага газу функцыянуе ў Гамбургу. Камерцыйны марскі флот складаецца з пасажырскіх і  грузавых судоў, кантэйнеравозаў, хімічных і нафтавых танкераў.

Рачны[правіць | правіць зыходнік]

Важную ролю як суднаходныя шляхі гуляюць рэкі і сістэма каналаў. Дуйсбург з'яўляецца найвялікшым рачным портам Еўропы. Іншы важны порт — Брэмен на рацэ Везер. Каб звязаць Рэйн з Эмсам, Везерам і Эльбай, былі створаны каналы Дортмунд — Эмс і Сярэднегерманскі канал (апошні даўжынёй 325 км).

Паветраны[правіць | правіць зыходнік]

Франкфурцкi аэрпорт — найбуйнейшы паветраны хаб Еўропы

Працуе 550 аэрапортаў з выкладзенымі ўзлётна-пасадкавымі палосамі, найбуйнейшыя з іх — у Берліне, Франкфурце-на-Майне, Гановеры, Гамбургу, Кёльне, Мюнхене, Брэмене, Штутгарце.

Трубаправодны[правіць | правіць зыходнік]

Трубаправодны транспарт агульнай працягласцю 48 тыс. км транспартуе кандэнсат, газ, нафту, нафтапрадукты. Самую доўгую сетку ўтвараюць газаправоды — больш за 28 тысяч кіламетраў.

Гарадскі транспарт і сувязь[правіць | правіць зыходнік]

Шырокае развіццё атрымалі гарадскі транспарт i сувязь. Менавіта ў Германіі ў 1881 г. адкрылі першую ў свеце трамвайную лінію (Siemens), а ў 1931 г. ажыццявілі першую тэлевізійную трансляцыю. Карыстальнікамі інтернету з'яўляюцца 72 мільёны чалавек, або 89 % жыхароў краіны. Маецца 106 мільёнаў абанентаў мабільнай сувязі.

Зноскі