Транспарт ва Украіне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транспарт ва Украіне прадстаўлены аўтамабільным, чыгуначным, паветраным, водным (марскім, рачным і азёрным) і трубаправодным, у населеных пунктах і ў міжгароднім паведамленні дзейнічае грамадскі транспарт пасажырскіх перавозак. Асабліва развіта інфраструктура чыгуначнага і воднага транспарту. Галоўным відам пасажырскіх і грузавых перавозак выступае аўтамабільны.

Плошча краіны складае 603 550 км² (46-е месца ў свеце). Форма тэрыторыі краіны — складаная, выцягнутая ў шыротным кірунку; максімальная дыстанцыя з усходу на захад — 1316 км, з поўначы на ​​поўдзень — 893 км. Геаграфічнае становішча Украіны дазваляе краіне кантраляваць сухапутныя, паветраныя транспартныя шляхі паміж краінамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы; марскія транспартныя шляхі ў акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў; транспартныя калідоры ўнутранымі воднымі магістралямі паміж акваторыямі Балтыйскага і Чорнага мораў (Дняпроўска-Бугскі канал воднай сістэмы Вісла — Дняпро) трубаправодны транспарт вуглевадародаў у краіны Еўропы з усходу (Дружба, Саюз, Урэнгой — Памары — Ужгарад).

Аўтамабільны[правіць | правіць зыходнік]

Праз Украіну праходзіць 23 міжнародных аўтадарогі. Агульная даўжыня шашэйных дарог складае 169 491 км.

Чыгуначны[правіць | правіць зыходнік]

Ва Украіне чыгунка знаходзіцца пад кіраваннем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгунак Украіны. Чыгуначная сетка краіны падзяляецца на шэсць дарог (магістраляў): Данецкую, Львоўскую, Адэскую, Паўднёвую, Паўднёва-Заходнюю і Прыдняпроўскую. Максімальная хуткасць пасажырскіх перавозак — 160 км/г. Агульная даўжыня шляхоў 22473 км.

Рачны і марскі[правіць | правіць зыходнік]

Самая вялікая рака Украіны — Дняпро — з’яўляецца суднаходнай. Украіна мае выхад да двух мораў: Азоўскага і Чорнага.

Найбуйнейшыя парты Украіны (2008)
Порт Грузаабарот, млн т
Адэса 34,56
Южны 21,7
Чарнаморск 18,9
Марыупаль 16,3
Мікалаеў 9,25

Паветраны[правіць | правіць зыходнік]

У краіне, па стане на 2013 год, дзейнічае 187 аэрапортаў (31-е месца ў свеце), з іх 108 з цвёрдым пакрыццём узлётна-пасадачных палос і 79 з грунтавым. 2015 год агульны пасажыраабарот на ўнутраных і міжнародных рэйсах склаў 4,6 млн чалавек. Галоўныя паветраныя вароты краіны — аэрапорт Барыспаль.

Трубаправодны[правіць | правіць зыходнік]

Трубаправодны транспарт выкарыстоўваецца пры транспартоўцы нафты і нафтапрадуктаў, прыроднага газу. Агульная іх даўжыня ва Украіне — больш за 40 тысяч км, з іх 35 тысяч км — газаправоды.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]