Тросна (возера, басейн Тросніцы)
Выгляд
Тросна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,28 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,1 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 13 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Тросніца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Тросна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тросніца, за 20 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 0,5 км на захад ад вёскі Затрасценне.
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Плошча вадазбору 13 км². Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны пераважна невыразныя, месцамі вышынёй да 2 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 20 м. Берагі забалочаныя і сплавінныя.
У возера ўпадаюць ручаі. Выцякае рака Тросніца і ручай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)