Трыбуна (вэб-партал)
«Трыбуна» | |
---|---|
URL | by.tribuna.com |
Тып сайта | cпартыўны сайт |
Мова(-ы) | беларуская, руская |
Галоўны рэдактар | Алег Гаруновіч |
Пачатак працы | чэрвень 2010 |
Бягучы статус | працуе |
«Трыбуна» (by.tribuna.com, першапачатковая назва goals.by) — найбуйнейшы беларускі спартыўны вэб-партал. Сайт змяшчае спецыялізаваныя раздзелы і сервісы: статыстыку, расклад гульняў, турнірныя табліцы, блогі чытачоў, статусы. Галоўны рэдактар — Алег Гаруновіч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]11 чэрвеня 2010 года быў заснаваны Максімам Беразінскім пад назвай Goals.by.
У 2014 годзе ўвайшоў у холдынг Tribuna Digital, які ўключыў у сябе вядучы расійскі спартыўны сайт Sports.ru і Tribuna.com. З таго часу партал працуе па адрасе by.tribuna.com.[1]
У лютым 2020 года беларуская «Трыбуна» вырашыла развівацца аўтаномна, у той час як уладальнікі кампаніі прадалі сайт Sports.ru інвестыцыйнаму фонду Аляксея Нячаева[2].
Рэпрэсіі (2020—2021)
[правіць | правіць зыходнік]Са жніўня 2020 года сайт «Трыбуны» заблакаваны ў Беларусі[3][4].
Журналіст выдання Дзмітрый Руто быў затрыманы 1 чэрвеня 2021 года за бел-чырвона-белы шалік у аўто і асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту[5].
Журналіст Аляксандр Івулін быў арыштаваны 15 лістапада 2020 года ў Мінску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі[6]. 30 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП[7]. 3 чэрвеня 2021 года быў затрыманы зноў[8]. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сцяг на акне кватэры паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Блізнюк)[9][10]. Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што журналіст абвінавачваецца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак)[11]. 5 ліпеня 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Івулін быў прызнаны палітычным зняволеным[12].
6 жніўня 2021 года суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў матэрыялы «Трыбуны» экстрэмісцкімі. Рашэнне было прынята па хадайніцтве ГУБАЗіК, якое ўгледзіла ў іх «матэрыялы, якія заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці»[13].
У снежні 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь абвясціла «Трыбуну» экстрэмісцкім фарміраваннем[14].
Вядомыя аўтары
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Івулін
- Андрэй Маслоўскі (2010—2021)[15]
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ https://by.tribuna.com/others/1094325010-tribunacom-v-belarusi-prodolzhit-razvivatsya-bez-uchastiya-sportsru.html
- ↑ У Беларусі заблакавалі Sports.ru . Белсат (22 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2021. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ Сярод заблакаваных — мегапапулярны спартовы сайт By.tribuna.com . Наша Ніва (22 жніўня 2020). Праверана 2 красавіка 2024.
- ↑ “Гісторыю на Акрэсціна не пасадзіш”. Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 35 . Беларускі ПЭН-цэнтр (8 чэрвеня 2021). Праверана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Журналиста «Трибуны» Александра Ивулина оштрафовали за участие в акции (руск.). Медиазона (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Журналіста Аляксандра Івуліна аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Затрыманыя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка — на Акрэсціна . Беларуская асацыяцыя журналістаў (3 чэрвеня 2021). Праверана 2 красавіка 2024.
- ↑ ЗП. «У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі Івуліна, якому далі 30 сутак . Наша Ніва (5 чэрвеня 2021). Праверана 2 красавіка 2024.
- ↑ Арышты і ператрусы 4 чэрвеня: 30 сутак журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Івуліну, 8 — Барысу Хамайду . Беларуская служба Радыё «Свабода» (4 чэрвеня 2021). Праверана 2 красавіка 2024.
- ↑ Спортивный журналист Александр Ивулин стал подозреваемым по уголовному делу (руск.). Могилев.Онлайн (3 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ В Беларуси признали экстремистским спортивный сайт Tribuna.com . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (6 жніўня 2021). Праверана 2 красавіка 2024.
- ↑ Спартыўны праект «Трыбуна» прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». І не толькі ён . Наша Ніва (5 снежня 2023).
- ↑ Экс-журналіст спартовага сайту Tribuna Андрэй Маслоўскі выйшаў на волю . Радыё Свабода (21 верасня 2021). Праверана 5 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- by.tribuna.com — афіцыйны сайт
- Трыбуна (вэб-партал) ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Трыбуна (вэб-партал) ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- by.tribuna.com у VK
- by.tribuna.com у Instagram
- by.tribuna.com у Telegram