Перайсці да зместу

Трыкутнік (сузор’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лацінская назва
(у р. скл.: Trianguli)
Скарачэнне Tri
Плошча 131,8 кв. градусаў (0,320%)
Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталога Гіпарха)
25
Назіраецца ў шыротах: 90°Пн – 52°Пд (цалкам)
52°Пд – 64°Пд (часткова)

Трыкутні́к (лац.: Triangulum) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).

Знаходзіцца паміж сузор’ямі Андрамеды, Рыб, Авена і Персея. Найбольш ярскія зоркі 3,0 і 4,0 візуальнай зорнай велічыні; 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і знаходзіцца адна з самых блізкіх і найбольш даследаваных галактык — аб’ект Месье M33.

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей. З тэрыторыі Беларусі відаць летам, увосень і зімой.