Тытунёвая прамысловасць
Тытунёвая прамысловасць — галіна прамысловай вытворчасці па вырабе тытунёвых вырабаў.
Тытунёвы рынак
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя вытворцы цыгарэт — ЗША, Кітай і Вялікабрытанія. Найбольшая колькасць спажыўцоў тытуню жыве ў Кітаі, Емене, Камбоджы, Джыбуці[1].
Размеркаванне рынку паміж кампаніямі: CNTC (Кітай) 33,7 %, Altria (ЗША) 17,6 %, BAT (British American Tobacco) (ЗША) 15,1 %, Imperial Tobacco (Вялікабрытанія) 3,6 %, іншыя кампаніі 30 %.
Тытунёвую прамысловасці могуць падпадзяляць на падгаліны, напрыклад: вытворчасць і перапрацоўка тытуню, вытворчасць тытунёвай прадукцыі (цыгары, цыгарэты, папяросы, тытунёвыя сцікі), дапаможная вытворчасць (упакоўка, вытворчасць курыльных прылад).
З з’яўленнем на рынку сістэмы награвання тытуню IQOS, распрацаванай кампаніяй Philip Morris International, пачалася вытворчасць спецыяльных тытунёвых сцікаў для гэтых сістэм. Заводы па вытворчасці тытунёвых сцікаў размешчаны ў Грэцыі, Швейцарыі, Карэі, Румыніі, Італіі і Расіі (у прыватнасці на прадпрыемстве «Філіп Морыс Іжора» у Ленінградскай вобласці і яго філіяле «Філіп Морыс Кубань»). У 2018 годзе агульны аб’ём вырабленых сцікаў для IQOS склаў 201,4 млрд адзінак ва ўсім свеце.
Гандаль тытунёвымі вырабамі звычайна адбываецца ў спецыялізаваных аддзелах магазінаў або крамах (але таксама распаўсюджана выдача пачкаў цыгарэт і на касах супермаркетаў).
Тытунёвая прамысловасць Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Тытунёвая прамысловасць Беларусі з’яўляецца залежнай ад паставак з боку замежных фірмаў, якія вырабляюць тытунь. Вытворцамі тытунёвых вырабаў у Беларусі з’яўляюцца гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» і ТАА «Тытунь-Інвест» з долямі рынку 79,9 % і 20,1 % адпаведна (у 2014 годзе). На прадпрыемствах выпускаюцца тытунёвыя вырабы пад уласнымі брэндамі, а таксама па кантрактнай і ліцэнзійнай вытворчасці.
У 2014 годзе паводле афіцыйнай статыстыкі экспарт беларускіх тытунёвых вырабаў склаў 10 197 млн штук[2]. З 2015 года дадзеныя аб экспарце тытунёвых вырабаў знікаюць з адкрытага доступу, адначасова з’яўляюцца сігналы аб бурным росце нелегальнага гандлю беларускімі цыгарэтамі за мяжой[3][4].
Вытворчасць тытунёвых вырабаў, прызначаных для рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў межах штогадовых квот, якія ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ К 2030 г. от курения ежегодно будет умирать 10 млн человек
- ↑ Белорусская контрабанда: табачный путь в Европу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2022. Праверана 17 лютага 2021.
- ↑ Табачная сеть для зарубежных курильщиков
- ↑ В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси Архівавана 7 мая 2021.
- ↑ Декрет Президента Республики Беларусь от 17 декабря 2002 г. № 28 «О государственном регулировании производства, оборота и потребления табачного сырья и табачных изделий»