Уладзімір Яхімавіч Дабрускін
Уладзімір Яхімавіч Дабрускін | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 (16) сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | неўрапатолаг |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Партыя |
Уладзімір Яхімавіч Дабрускін (нар. 3 сакавіка 1900, Екацярынаслаў, Расійская імперыя — ?) — неўрапатолаг, дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Екацярынаславе (цяпер Дніпро, Украіна), скончыў тамсама прыватную гімназію. З 1919 па 1922 год служыў у Чырвонай Арміі, браў удзел у грамадзянскай вайне. У 1921 годзе паступіў на другі курс медычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1925 годзе. Быў членам партыі бальшавікоў з 1917 года. Працаваў неўрапатолагам, з 1933 па 1934 год узначальваў Магілёўскую рэспубліканскую псіхіятрычную бальніцу. У 1934 годзе пераведзены ў Мінскі медыцынскі інстытут, дзе прысвоена званне дацэнта. У лістападзе 1934 года прызначаны дырэктарам Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1938 годзе быў рэпрэсаваны. У 1953 годзе працаваў у Чалябінскім медычным інстытуце і фігураваў у «справе лекараў», якая не скончылася для яго сумна ў сувязі са смерцю Сталіна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- П. И. Беспальчук. ВЫПУСК ПЕРВОГО НАБОРА СТУДЕНТОВ МЕДИЦИНСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГУ. — № 1. — Мн.: Воен. медицина, 2021. — С. 152-155.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце БМАПА(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Рэктары БМАПА
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Неўролагі Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Неўролагі СССР