Уладзімір Яўгенавіч Ракоўскі
Уладзімір Яўгенавіч Ракоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1987 (87 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Rakovsky Evgeny Vladimirovich[d] |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук і член-карэспандэнт АН БССР (1940) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Уладзімір Яўгенавіч Рако́ўскі[1] (руск.: Владимир Евгеньевич Раковский; 5 снежня 1900 — 10 снежня 1987) — вучоны ў галіне хіміі цвёрдага паліва, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), доктар хімічных навук (1948), прафесар (1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве. Сын Я. У. Ракоўскага. У 1918 годзе скончыў гімназіяю і паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. У сувязі з пераездам сям’і ў 1921—1923 гадах вучыўся ў Ташкенцкім універсітэце і адначасова працаваў асістэнтам на кафедры арганічнай хіміі[2]. У 1924 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці фізіка-хімія. Выкладаў у Горнай акадэміі і Маскоўскім тарфяным інстытуце. У 1923—1926 гадах займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка навукова-даследчай лабараторыі гідраторфу, аб’яднанай у 1926 годзе з Інтрофам. Тут у 1926—1938 гадах У. Я. Ракоўскі працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі хімічнай перапрацоўкі смол. У 1930 годзе быў накіраваны ў камандзіроўку ў Германію і Швецыю. У 1938—1941 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута торфу, аб’яднанага ў 1941 годзе з Усесаюзным навукова-даследчым інстытутам тарфяной прамысловасці. У 1941—1943 гадах У. Я. Ракоўскі кіраваў сектарам перапрацоўкі, а ў 1942 годзе годзе быў прызначаны дырэктарам Інстытута торфу Акадэміі навук БССР і займаў пасаду да 1946 года, таксама ў 1964—1969 гадах. Да 1959 года адначасова кіраваў кафедрай хімічнай тэхналогіі торфу Маскоўскага тарфянога інстытута[2]. У 1964—1969 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі ў Калінінскім політэхнічным інстытуце, з 1970 года — у Маскоўскім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тарфяной прамысловасці, кіраваў лабараторыяй хіміі торфу.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У. Я. Ракоўскаму належаць навуковыя працы па хіміі і хімічнай тэхналогіі перапрацоўкі торфу, пытаннях паходжання цвёрдага паліва і нафты, тэорыі дэструкцыі прыродных палімераў і інш. Аўтар тэорыі спякання вугалёў[1].
Аўтар больш за 300 навуковых артыкулаў, 4 манаграфіі, каля 50 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы[2]. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны больш за 40 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі[2]. Уваходзіў у склад бюро навуковага савета Акадэміі навук СССР па выкапнёваму цвёрдаму паліву, навуковых саветаў па праблемах выкарыстання торфу і прадуктаў яго перапрацоўкі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Химия твёрдого топлива»[2].
Сярод апублікаванага:
- Общая химическая технология торфа. — Л.-М.: изд. и тип. Госэнергоиздата в Мск., 1949;
- Химия пирогенных процеесов. — Мн., 1959 (разам з Ф, Л. Кагановіч і Я. А. Навічковай);
- Твёрдое топливо как химическое сырье. — М., 1959. — 32 с. — (Знание в массы) ;
- Получение кормовых дрожжей из торфа / Академия наук Белорусской ССР, Институт торфа. — Мн.: Наука и техника, 1977;
- Химия и генезис торфа. — М., 1978 (разам з Л. У. Пігулеўскай).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ракоўскі Уладзімір Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав. — 3-е изд., доп. и перераб. — Минск, 2003. — С. 275. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Михайловская С. Универсальный ресурс. О состоянии торфяной отрасли. (руск.) // Беларуская думка, люты 2009. — С. 34—39.
- Копенкина Л. В. В. Е. Раковский (1900—1988) — основатель научной школы химической технологии торфа (к 115-летияю со дня рождения) // Труды Инсторфа 12(65) (руск.)
- Беларусь у асобах і падзеях: Ракоўскі Уладзімір Яўгенавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Уладзімір Яўгенавіч Ракоўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 10 снежня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
- Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Прафесары
- Выпускнікі хімічнага факультэта МДУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Хімікі Беларусі
- Выкладчыкі Цвярскога дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта