ФК СКВІЧ
СКВІЧ | |
---|---|
Поўная назва | ТАА «Футбольны клуб СКВІЧ» |
Заснаваны | 2000 |
Расфарміраваны | 2014 |
Горад | Мінск, Беларусь |
Стадыён |
«Алімпійскі» Умяшчальнасць: 1530 |
Прэзідэнт | Юрый Саўчанка |
Галоўны трэнер | Яўген Лінёў |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2014 | 24 месца |
ФК СКВІЧ — былы беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2000 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клуб быў заснаваны ў 2000 годзе фірмай СКВІЧ, якая займалася будаўніцтвам. Падтрымку камандзе спачатку аказвала Беларуская чыгунка, таму асноўная каманда клуба выступала пад назвай «Лакаматыў». Клуб на першы ж год свайго існавання перамог у Другой лізе, а па выніках сезону 2002 атрымаў месца ў элітным беларускім дывізіёне.
У 2003 — 2008 гадах удзельнічаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2004 і 2007 гадоў), з 2009 выступаў у Першай лізе. На працягу чатырох сезонаў клуб займаў высокія месцы і прэтэндаваў на чарговае вяртанне ў эліту.
2013
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сезону 2012 каманду з-за фінансавых цяжкасцяў пакінулі амаль усе ігракі (застаўся толькі вопытны брамнік Віталь Макаўчык). Новы склад быў сабраны за тыдзень да матчу чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама». У гэтым матчы СКВІЧ атрымаў сенсацыйную перамогу (1:0) і прабіўся ў паўфінал.
Але гэта было амаль што адзінае дасягненне каманды ў сезоне. У паўфінале СКВІЧ быў разгромлены мінскім «Дынама» (0:5), а ў чэмпіянаце цярпеў паражэнне за паражэннем і замацаваўся на апошнім радку. У выніку ўжо за некалькі тураў да канца СКВІЧ пазбавіўся шанцаў застацца ў Першай лізе. Атрымаўшы ў перадапошнім туры перамогу над «Полацкам» (5:1), СКВІЧ перагнаў гэты клуб і ў выніку заняў 15 месца.
2014
[правіць | правіць зыходнік]Сезон 2014 клуб распачаў у групе А Другой лігі[1]. Клуб выступаў пераважна маладымі ігракамі і хутка апынуўся ў канцы турнірнай табліцы. З-за дэфіцыту брамнікаў на некаторы час у браму прыйшлося стаць нават галоўнаму трэнеру Яўгену Лінёву[2].
У выніку, клуб заняў апошняе 12 месца ў групе А. Саступіўшы ў стыкавых матчах жыткавіцкаму «ЮА-Строй», СКВІЧ заняў апошняе 24-е месца ў Другой лізе.
У сезоне 2015 клуб адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе з-за фінансавых цяжкасцей і спыніў існаванне.
Папярэднія назвы
[правіць | правіць зыходнік]- 2000: СКВІЧ
- 2001—2008: «Лакаматыў»
- 2009—2014: СКВІЧ
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Вышэйшае дасягненне — 11 месца ў чэмпіянаце Беларусі 2005 года.
- Фіналіст Кубка Беларусі 2003 года.
- Самая буйная перамога — 7:0 (ДБК-Гомель, 2012).
- Самая буйная параза — 0:12 (Прыазёр'е, 2014).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2001 | Другая (Д3) | 1 | 34 | 26 | 4 | 4 | 77–17 | 82 | Чвэрцьфінал | Выхад у Першую лігу |
2002 | Першая (Д2) | 3 | 30 | 20 | 6 | 4 | 59–16 | 66 | Фіналіст | Выхад у Вышэйшую лігу |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 15 | 30 | 5 | 9 | 16 | 16–42 | 24 | Чвэрцьфінал | Вылет у Першую лігу |
2004 | Першая (Д2) | 1 | 30 | 24 | 3 | 3 | 75–25 | 75 | 1/16 фінала | Выхад у Вышэйшую лігу |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 26 | 7 | 5 | 14 | 30–43 | 26 | 1/8 фінала | |
2006 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 26 | 5 | 4 | 17 | 26–52 | 19 | 1/8 фінала | Вылет у Першую лігу |
2007 | Першая (Д2) | 3 | 26 | 16 | 4 | 6 | 49–21 | 52 | 1/8 фінала | Выхад у Вышэйшую лігу |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 30 | 6 | 7 | 17 | 28–50 | 25 | 1/8 фінала | Вылет у Першую лігу |
2009 | Першая (Д2) | 5 | 26 | 11 | 6 | 9 | 37–29 | 39 | 1/32 фінала | |
2010 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 17 | 7 | 6 | 52–21 | 58 | 1/16 фінала | |
Пераходныя матчы1 | 2 | 0 | 1 | 1 | 1–3 | 1 | ||||
2011 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 16 | 6 | 8 | 57–27 | 54 | Чвэрцьфінал | |
2012 | Першая (Д2) | 4 | 28 | 16 | 7 | 5 | 61–19 | 55 | Паўфінал | |
2013 | Першая (Д2) | 15 | 30 | 3 | 3 | 24 | 21–63 | 12 | 1/16 фінала | Вылет у Другую лігу |
2014 | Другая - А (Д3) | 12 | 22 | 1 | 3 | 18 | 18–80 | 6 | 1/64 фінала | |
Матчы за 23 месца2 | 24 | 2 | 0 | 0 | 2 | 2–6 | 0 |
- 1 Пераходныя матчы за месца ў вышэйшай лізе супраць «Тарпеда» (Жодзіна), перадапошняй каманды вышэйшай лігі 2010.
- 2 Стыкавыя матчы супраць клуба «ЮА-Строй» (Жыткавічы), які заняў 12 месца ў групе Б (2:3, 0:3).
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Башмакоў (2001)
- Анатоль Юрэвіч (2002 — 2003)
- Алег Конанаў (2003)
- Уладзімір Гольмак (2004)
- Анатоль Юрэвіч (2005 — жнівень 2006)
- Юрый Малееў (жнівень 2006 — лета 2007)
- Сяргей Ясінскі (лета 2007 — чэрвень 2008)
- Сяргей Кабельскі (чэрвень — ліпень 2008)
- Вячаслаў Акшаеў (ліпень 2008 — канец 2008)
- Леанід Савіцкі (красавік — ліпень 2009)
- Сяргей Бароўскі (жнівень 2009 — снежань 2010)
- Уладзімір Гольмак (снежань 2010 — чэрвень 2011)
- Антон Яўсейчык (в. а. ў чэрвені — ліпені 2011)
- Сяргей Яромка (ліпень — снежань 2011)
- Сяргей Бароўскі (студзень — лістапад 2012)
- Яўген Лінёў (люты — сакавік 2013)
- Уладзімір Гольмак (сакавік — кастрычнік 2013)
- Яўген Лінёў (в. а. у канцы 2013, 2014)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com (англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце goals.by (руск.)