Фарносава
Выгляд
Фарносава
|
Фарносава (руск.: Форно́сово) — пасёлак гарадскога тыпу ў Тосненскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Фарносаўскага гарадскога паселішча. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы раёна на аўтадарозе 41К-176 (Паўлаўск — Касыя Масты).
Адлегласць да раённага цэнтра — 24 км. У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя Навалісіна на скрыжаванні чыгуначных ліній Паўлаўск — Вялікі Ноўгарад і Мга — Івангорад.