Перайсці да зместу

Фларэнтыйскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фларэнтыйскі ўніверсітэт
(UNIFI)
італ.: Universita degli Studi di Firenze
Арыгінальная назва італ.: Universita degli Studi di Firenze
Заснаваны 1321
Тып дзяржаўны
Рэктар Luigi Dei[d]
Студэнты 60 000
Краіна
Размяшчэнне Фларэнцыя, Італія
Сайт www.unifi.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларэнтыйскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Firenze, UNIFI) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых універсітэтаў Італіі. Знаходзіцца ў горадзе Фларэнцыя. У ім навучаецца каля 60 000 студэнтаў. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 328 месца ў свеце сярод усіх універсітэтаў па рэйтынгу Top Universities, складзеным Times Higher Education.

Фларэнтыйскі studium generale («ўсеагульная школа») узнікла ў 1321 годзе, аднак у канцы XV і пачатку XVI стст. не раз пераводзілася з Фларэнцыі ў Пізу. У 1859 годзе была рэарганізавана ў Інстытут практычных заняткаў і павышэння кваліфікацыі, праіснаваўшы пад гэтай назвай да 1923 года.

Ва ўніверсітэце ўтворана 12 факультэтаў:

  • Сельскагаспадарчы
  • Архітэктурны
  • Мастацтваў
  • Эканамічны
  • Юрыдычны
  • Інжынерны
  • Фармакалагічны
  • Псіхалогіі
  • Медыцынскі
  • Педагагічны
  • Матэматычных, фізічных і прыродазнаўчых навук
  • Паліталогіі

Вядомыя выкладчыкі і студэнты

[правіць | правіць зыходнік]