Фрытыгерн
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Фрытыгерн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Fritigernus; магчыма ад гоцк.: Friþugairns — «Які жадае міру» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Атанарых | ||||||
Пераемнік | Аларых I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | IV стагоддзе | ||||||
Смерць | каля 380[1] | ||||||
Нацыянальнасць | гот | ||||||
Веравызнанне | хрысціянін арыянскага толку | ||||||
Бітвы |
Фрытыгерн (гоцк.: Frithugarnis; ? — каля 380) — кароль вестготаў (369—380). Займаў важнае месца сярод лідараў варварскіх плямёнаў, якія пачалі працэс, у выніку якога пала Рымская імперыя.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Да 376 г. Фрытыгерн быў адным з правадыроў готаў, на поўначы ад Ніжняга Дуная. Панаванне большасцю готскага насельніцтва належала правадыру Атанарыху. Нарэшце, з дапамогай рымскага імператара Валента, Фрытыгерн перамог Атанарыха і ў знак падзякі, па традыцыі, прыняў хрысціянства арыянскага толку.
У 376 г. вестготы, ратуючыся ад гунаў, папрасілі дазволу Валента перасекчы Дунай і пасяліцца на тэрыторыі Рымскай імперыі, дзе яны будуць па-за дасяжнасцю гунаў. Валент даў дазвол на пасяленне ў правінцыі Мёзія і абяцаў ім, што яны будуць разглядацца ў якасці рымскіх грамадзян, калі мужчыны дадуць згоду служыць у рымскім войску. Пачынаючы з 376 г. Фрытыгерну робіцца ўсё складаней кіраваць сваім народам, таму што шматлікім прыхільнікам Атанарыха таксама атрымалася пераправіцца праз Дунай.
У 377 г. за голаду, які лютаваў у той час у Мезіі, вестготы звярнуліся за дапамогай да імператара. Але рымскія намеснікі Луцыпін і Максіміян, не толькі не дапамаглі ім, але і стварылі варожае стаўленне рымлян да вестготаў. Нарэшце, адбыўся канфлікт і Фрытыгерн са сваімі людзьмі, за кароткі час асвоіў суседнюю правінцыю Фракію, якая была значна багацей за Мезію.
Падчас першага сутыкнення з рымскім войскам Фрытыгерн цудам пазбег смерці. 9 жніўня 378 г. пры Адрыянаполе, Фрытыгерн узяў рэванш за паражэнне, якое рымляне нанеслі вестготам у бітве пад Нішам, 109 гадоў назад.
Адрыянапольская перамога паставіла пад вестгоцкі кантроль вялікую частку Балканскага паўвострава, уключаючы Грэцыю. Толькі нязначныя тэрыторыі, а таксама Афіны і Канстанцінопаль, былі выратаваныя ад разграблення, збольшага тлумачыцца тым, што войска Фрытыгерна не валодала прыладамі і навыкамі неабходнымі для аблогі вялікіх гарадоў.
Пасля заняцця стальца новага рымскага імператара Феадосія, змаганне паміж рымлянамі і готамі вялося з пераменнымі поспехамі для абодвух бакоў, аднак пасля 381 г. Феадосію атрымалася прымусіць вестготаў утаймавацца і яны рассяліліся ў Фракіі. Памёр Фрытыгерн прыкладна ў 380 г.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ World History Encyclopedia — 2009. Праверана 13 лютага 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- The Prosopography of the Later Roman Empire I: A.D. 260—395, ed. A.H.M. Jones, J.R. Martindale and J.Morris, Cambridge 1971, стар. 374.