Перайсці да зместу

Фрэдэрык Базіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэдэрык Базіль
фр.: Frédéric Bazille
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні фр.: Jean Frédéric Bazille
Дата нараджэння 6 снежня 1841(1841-12-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1870(1870-11-28)[1][5][…] (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Gaston Bazille[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт[3][4], пейзаж[3][4], жывапіс фігуры чалавека[d][3][4], нацюрморт[3][4] і жанравы жывапіс[3][4]
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм[7], Barbizon school[d][7][4] і рэалізм[7]
Уплыў Шарль Глейр
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан Фрэдэрык Базіль, больш вядомы як Фрэдэрык Базіль (фр.: Jean Frédéric Bazille, 18411870) — французскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.

Фрэдэрык Базіль нарадзіўся 6 снежня 1841 года ў французскім горадзе Манпелье (дэпартамент Эро), у буржуазнай пратэстанцкай сям’і. Быў сынам заможнага вінароба. Атрымаў добрую адукацыю. У ліцэйскія гады наведваў музей Фабра.

Захапіўся жывапісам пад уздзеяннем карцін Эжэна Дэлакруа і Гюстава Курбэ.

У 1859 годзе пачаў вывучаць медыцыну. У 1862 г. пераехаў у Парыж, каб прадоўжыць навучанне. Вучыўся ў майстэрні Шарля Глейра (1862—1864), дзе пазнаёміўся з Клодам Манэ. У сталіцы сустрэў Агюста Рэнуара і сур’ёзна пачаў займацца выяўленчым мастацтвам. У перыяд з 1862 па 1864 год вучыўся ў майстэрні Шарля Глейра. Быў блізка знаёмы з Полем Сезанам, Арманам Гіёйменам, Альфрэдам Сіслеем, знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з Агюстам Рэнуарам і Клодам Манэ.

Базіль піша карціны для Салона і для фамільнага маёнтка ў ваколіцах Манпелье («Ружовая сукенка», каля 1864; «Сям’я мастака на тэрасе каля Манпелье», 1867; «Від на вёску», 1868).

У час Франка-прускай вайны (1870—1871) Базіль пайшоў добраахвотнікам на фронт. Быў забіты 28 лістапада 1870 г. у баі ў Бургундскім лесе пад Бон-ла-Роланд.

Зноскі