Фрэдэрык Базіль
Фрэдэрык Базіль | |
---|---|
фр.: Frédéric Bazille | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean Frédéric Bazille |
Дата нараджэння | 6 снежня 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1870[1][2][…] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Gaston Bazille[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт[4][5], пейзаж[4][5], figure painting[d][4][5], нацюрморт[4][5] і жанравы жывапіс[4][5] |
Мастацкі кірунак | Імпрэсіянізм[8], Barbizon school[d][8][5] і рэалізм[8] |
Уплыў | Шарль Глейр |
![]() |
Жан Фрэдэрык Базіль, больш вядомы як Фрэдэрык Базіль (фр.: Jean Frédéric Bazille, 1841—1870) — французскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Фрэдэрык Базіль нарадзіўся 6 снежня 1841 года ў французскім горадзе Манпелье (дэпартамент Эро), у буржуазнай пратэстанцкай сям’і. Быў сынам заможнага вінароба. Атрымаў добрую адукацыю. У ліцэйскія гады наведваў музей Фабра.
Захапіўся жывапісам пад уздзеяннем карцін Эжэна Дэлакруа і Гюстава Курбэ.
У 1859 годзе пачаў вывучаць медыцыну. У 1862 г. пераехаў у Парыж, каб прадоўжыць навучанне. Вучыўся ў майстэрні Шарля Глейра (1862—1864), дзе пазнаёміўся з Клодам Манэ. У сталіцы сустрэў Агюста Рэнуара і сур’ёзна пачаў займацца выяўленчым мастацтвам. У перыяд з 1862 па 1864 год вучыўся ў майстэрні Шарля Глейра. Быў блізка знаёмы з Полем Сезанам, Арманам Гіёйменам, Альфрэдам Сіслеем, знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з Агюстам Рэнуарам і Клодам Манэ.
Базіль піша карціны для Салона і для фамільнага маёнтка ў ваколіцах Манпелье («Ружовая сукенка», каля 1864; «Сям’я мастака на тэрасе каля Манпелье», 1867; «Від на вёску», 1868).
У час Франка-прускай вайны (1870—1871) Базіль пайшоў добраахвотнікам на фронт. Быў забіты 28 лістапада 1870 г. у баі ў Бургундскім лесе пад Бон-ла-Роланд.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Jean-Frédéric Bazille
- ↑ Frédéric Bazille // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=bazille&start=0
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 https://rkd.nl/explore/artists/5278
- ↑ Jean Frédéric Bazille — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ RKDartists Праверана 1 чэрвеня 2020.
- ↑ 8,0 8,1 8,2 https://www.theartstory.org/artist/bazille-frederic/#:~:text=He%20was%20a%20pioneer%20in,to%20do%20from%20early%20on.