Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў
Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў | |
---|---|
Харківська державна академія дизайну та мистецтв | |
Арыгінальная назва | Харківська державна академія дизайну та мистецтв |
Міжнародная назва | Kharkiv State Academy of Design and Arts |
Заснаваны | 1921 |
Тып | профільная ВНУ |
Студэнты | 1 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Харкаў |
Сайт | ksada.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў (укр.: Харківська державна академія дизайну та мистецтв) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1869 годзе ў Харкаве адкрылася школа малявання М. Раеўскай-Івановай як асобная навучальная ўстанова, якая абрала мастацка-прамысловы кірунак.
З 1896 года прыватная школа М. Раеўскай-Івановай была пераўтворана ў гарадскую мастацкую школу.
У 1912 г. адбылося адкрыццё ў Харкаве мастацкага вучылішча, падпарадкаванага Санкт-пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Дырэктарам вучылішча прызначылі А. М. Любімава, рэкамендаванага на гэтую пасаду яго настаўнікам І. Я. Рэпіным.
З 1921 года — Харкаўскі мастацкі тэхнікум павышанага тыпу. З 1927 года — Харкаўскі мастацкі інстытут. З 1963 года — Харкаўскі мастацка-прамысловы інстытут. З 2001 года — Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт выяўленчага мастацтва
- Факультэт дызайну
- Факультэт прасторавага дызайну
- Факультэт аўдыявізуальнага мастацтва і завочнага навучання