Харкаўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі імя Пятра Васіленкі
Харкаўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі імя Пятра Васіленкі | |
---|---|
Харківський національний технічний університет сільського господарства імені Петра Василенка | |
Арыгінальная назва | Харківський національний технічний університет сільського господарства імені Петра Василенка |
Міжнародная назва | Kharkiv Petro Vasylenko National Technical University of Agriculture |
Заснаваны | 1930 |
Тып | профільная ВНУ |
Студэнты | 6 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Харкаў |
Сайт | khntusg.com.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харкаўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі імя Пятра Васіленкі (укр.: Харківський національний технічний університет сільського господарства імені Петра Василенка) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]ВНУ створана як Харкаўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі адным з першых сельскагаспадарчых ВНУ інжынернага профілю пастановай Цэнтральнага Выканаўчага камітэта і Савета Народных Камісараў СССР ад 23 ліпеня 1930 года на базе аддзяленняў механізацыі і электрыфікацыі Харкаўскага і Палтаўскага сельскагаспадарчых інстытутаў. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 20 красавіка 1994 года Харкаўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі быў ператвораны ў Харкаўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі. Пасля ВНУ быў прадастаўлены статус нацыянальнага (2004 год) і прысвоена імя акадэміка Пятра Васіленкі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут механатронікі і сістэм менеджменту
- Інстытут энергетыкі і камп'ютарных тэхналогій
- Інстытут тэхнічнага сервісу
- Інстытут харчовых і перапрацоўчых вытворчасцей
- Інстытут бізнесу і менеджменту
- Факультэт тэхналагічных сістэм і лагістыкі
- Інстытут паслядыпломнай адукацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка ўніверсітэта Архівавана 4 ліпеня 2010.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.