Перайсці да зместу

Харэвічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Харэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Харэвічы на карце Беларусі ±
Харэвічы (Беларусь)
Харэвічы
Харэвічы (Мінская вобласць)
Харэвічы

Харэ́вічы (трансліт.: Charevičy) — былая вёска ў Дукорскім сельса­веце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, з 1967 года ў межах вёскі Дукора.

Назва паходзіць ад прозвішча Харэвіч. Шляхта з прозвішчам Харэвіч у XIX стагоддзі валодала суседнімі Раўнаполлем і фальваркам Анятова.

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Агінскіх, адносілася да маёнтка Дукора[1].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

У XIX стагоддзі належала маёнтку Голацк, уласнасць Ганны Здзяхоўскай[2] з Оштарпаў (жонкі Фартуната Здзяхоўскага, удавы Караля Кастравіцкага), па яе смерці маёнткі перайшлі да Ваньковічаў[3]. Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1943 годзе ў часе карнай нямецкай аперацыі было спалена 43 дамы, забіта 5 чалавек[5].

Знята з уліку 28 верасня 1967 года, злілася з вёскай Дукора. Цяпер вуліца Блажко ў Дукоры.

  • 1908 год — 149 двароў, 1037 жыхароў
  • 1917 год — 132 двары, 904 жыхары, усе беларусы[6]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 330.
  2. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 15 лістапада 2023.
  3. Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego. — Т. XIV (XXV). — С. 83. — ISSN 1230–803X. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2023.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  5. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 21 верасня 2024.
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 95.