Перайсці да зместу

Раўнаполле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Раўнаполле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 297 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222850
Аўтамабільны код
5
Раўнаполле на карце Беларусі ±
Раўнаполле (Беларусь)
Раўнаполле
Раўнаполле (Мінская вобласць)
Раўнаполле

Раўнапо́лле[1] (трансліт.: Raŭnapollie, руск.: Равнополье; часам Анято́ўская Слабада́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Назва паводле прыкметы мясцовасці «роўнае поле».

У пачатку XIX стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Оштарпаў. Не пазней за 1844 год уласнасць Харэвічаў, сяляне рабілі паншчыну для двара Анятова, альтэрнатыўнай назвай Раўнаполля была Анятоўская Слабада[2]. У 1844 годзе на сродкі В. Харэвіча на могілках была пабудавана Сергіеўская царква. Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя дзейнічала школа граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, капліца.

У 1904 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Раўнаполля пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Савецкая Беларусь», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Прыпыначны пункт Раўнаполле

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Ёсць прыпыначны пункт Раўнаполле

  • 1816 год — 18 двары, 120 жыхароў
  • 1858 год — 307 жыхароў
  • 1880 год — 30 двароў, 414 жыхароў
  • 1897 год — 108 двары, 666 жыхароў
  • 1917 год — 153 двары, 893 жыхары
  • 2002 год — 132 двары, 304 жыхары
  • 2009 год — 301 жыхар
  • 2019 год — 297 жыхароў[4]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Раўнапо́ле, Слабада́, ж.
  2. SgKP 1888, с. 825.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 21 верасня 2024.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 443. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  6. Пятрусь Капчык — прадстаўнік беларускай дыяспары Украіны Другім фестывалі мастацтваў беларусаў свету . www.sb.by (25 верасня 2014). Праверана 21 верасня 2024.
  7. Да 70-годдзя Петруся Капчыка . zbsb.org. Праверана 21 верасня 2024.