Хатынь
Мемарыяльны комплекс | |
Хатынь | |
---|---|
54°20′04″ пн. ш. 27°56′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | С. І. Селіханаў |
Архітэктар | Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін |
Заснавальнік | Сяргей Іванавіч Селіханаў, Юрый Міхайлавіч Градаў, Валянцін Паўлавіч Занковіч і Леанід Мендэлевіч Левін |
Дата заснавання | 5 ліпеня 1969 |
Сайт | khatyn.by/by/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хатынь — мемарыяльны комплекс на месцы колішняй вёскі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. 22 сакавіка 1943 года вёска знішчана нямецкімі карнымі падраздзяленнямі пры ўдзеле 118-га паліцэйскага батальёна, сфарміраванага ў асноўным з палонных чырвонаармейцаў, за тое, што жыхары вёскі быццам дапамагалі партызанам.
Знішчэнне вёскі
[правіць | правіць зыходнік]Раніцай 22 сакавіка 1943 года на скрыжаванні дарог Плешчаніцы—Лагойск і Казыры—Хатынь партызаны атрада «Мсцівец» абстралялі легкавую машыну, у якой ехаў камандзір адной з рот 118 паліцэйскага батальёна гауптман Ганс Вёльке. Ён быў першым немцам, які заваяваў залаты алімпійскі медаль у лёгкай атлетыцы. Разам з былым лёгкаатлетам было забіта некалькі паліцэйскіх[1]. Паліцэйскія 118-га батальёна выклікалі на дапамогу спецыяльны батальён штурмбанфюрэра Оскара Дырлевангера. Па дарозе з Лагойска, паліцэйскія арыштавалі і неўзабаве расстралялі групу мясцовых жыхароў — лесасекаў. Да вечара 22 сакавіка, карнікі па слядах партызанаў выйшлі да вёскі Хатынь, якую спалілі разам з усімі яе жыхарамі. Камандаваў расправай начальнік штаба 118-га паліцэйскага батальёна Рыгор Васюра, былы старшы лейтэнант Чырвонай Арміі.
Мемарыяльны комплекс «Хатынь»
[правіць | правіць зыходнік]Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь і іншых беларускіх вёсак, знішчаных акупантамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну адкрыты 5 ліпеня 1969 г.
Аўтары: скульптар С. І. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін — Ленінская прэмія 1970 года.
Мемарыял складаецца з некалькіх частак. У цэнтры комплексу бронзавая скульптура Няскоранага чалавека (выш. 6,1 м) з забітым хлопчыкам на руках, побач самкнёныя гранітныя пліты нагадваюць дах адрыны, дзе карнікі спалілі жыхароў вёскі. На брацкай магіле мармуровы Вянок памяці з тэкстамі сімвалічных зваротаў загінулых да жывых з просьбай берагчы мір і спакой на зямлі і адказы жывых загінулым. Комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі, на месцы кожнага спаленага дома вянок зруба, унутры якога абеліск у выглядзе коміна з імёнамі і прозвішчамі спаленых яго жыхароў, наверсе абеліска — звон; на месцы былых вясковых калодзежаў мемарыяльныя знакі. На могілках вёсак 185 урнаў з зямлёй са спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых пасля вайны вёсак. У сцяне Жалобы 66 ніш з назвамі найбольш буйных лагераў смерці і месцаў масавай загубы мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі. Побач са сцяной Жалобы і Могілкамі вёсак сімвалічныя Дрэвы жыцця са спісам 433 вёсак, знішчаных разам з жыхарамі і адроджаных пасля вайны. У цэнтры мемарыяла Вечны агонь на ўшанаванне памяці кожнага чацвёртага жыхара Беларусі, які загінуў у вайну, і тры бярозы як сімвал жыцця.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльны комплекс «Дальва»
- Боркі (Кіраўскі раён Магілёўскай вобл.) 15.06.1942 — каля 1800 забітых
- Ала (Светлагорскі раён Гомельскай вобл.) 14.01.1944 — 1758 забітых (з іх 950 дзяцей)
- Росіца (зараз Верхнедзвінскі раён Віцебскай вобл.) 16−18.02.1943 — каля 1500 забітых
- Боркі (Маларыцкі раён Брэсцкай вобл.) — каля 700 забітых
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Паштовая марка Беларусі
Зноскі
- ↑ Хатынь: хто спаліў беларускую вёску(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2018. Праверана 9 чэрвеня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лапцэвіч Л. Г. Хатынь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Рудлінг, Пэр Андэрс. Хатынская расправа: новы погляд на гістарычную спрэчку // № 1 (118) — 2013. С. 149—201: іл., табл. Бібліягр. у падрадк. заўвагах. Пераклаў з англійскай мовы Вольф Рубінчык паводле аўтарскага арыгінала.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Хатынь на Вікісховішчы |
- Мемарыяльны комплекс «Хатынь», афіцыйны сайт
- Мемарыял «Хатынь» Архівавана 3 красавіка 2014. на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь
- Неотвратимое возмездие:По материалам судебных процессов над изменниками Родины, фашистскими палачами и агентами империалистических разведок. Генерал-лейтенант юстиции С. С. Максимов. История одного предательства
- Юрыст Віктар Глазкоў: Адзін з хатынскіх карнікаў стаў ганаровым грамадзянінам канадскага Эдмантана і ўкраінскіх Чарнаўцоў Архівавана 26 сакавіка 2011.
- Хатынь спаліў... былы савецкі афіцэр на YouTube
- Хатынь на сайце «Архіварта»
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
- Музеі Лагойскага раёна
- Мемарыяльныя комплексы Беларусі
- Творы Сяргея Селіханава
- Будынкі і збудаванні Юрыя Градава
- Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна
- Будынкі і збудаванні Валянціна Занковіча
- З’явіліся ў 1969 годзе
- 1969 год у Беларусі
- Ваенныя злачынствы нацыстаў у Беларусі
- Аб’екты на марках