Перайсці да зместу

Хвойны лес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хвойны лес у Грузіі

Хвойныя лясылясы з перавагай дрэў з лісцем ігольчастай або лускападобнай формы (хвояй).

Значная частка хвойных лясоў размешчана ў халодным клімаце паўночных шырот у якасці тайгі, якая займае велізарныя прасторы Паўночнай Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, пакрывае вялікія тэрыторыі ў гарах (горныя раёны Паўночнай Еўропы, Японскіх астравоў, Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі).[1] Хвойныя лясы сустракаюцца і ў іншых частках планеты. У Цэнтральнай Еўропе імі пакрытыя многія горныя масівы.

У тропіках на бедных глебах сустракаюцца сасновыя лясы, знешне вельмі падобныя на хвойнікі поўначы, але якія складаюцца з асаблівых відаў хвоі: карыбскай (Pinus caribaea), трапічнай (P. tropicalis), заходняй (P. occidentalis) (Вест-Індыя), а таксама хвоі астраўной (P. insularis) і інш відаў (Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія) [2]. Існуюць таксама араукарыевыя гаі ў Паўднёвай Амерыцы.

Адрозніваюць цемнахюйныя (яловыя, піхтавыя, кедравыя) і светлахвойныя (хваёвыя, лістоўнічныя) лясы; паводле геаграфічнага месцазнаходжання і складу расліннасці — паўночна-, сярэдне- і пауднёватаежныя, падтаежныя, а таксама шыракаліста-хвойныя. Лясы паўночна-таежнага тыпу зменьваюцца падтаежнымі і шыракаліста-хвойлымі з поўначы на поўдзень. У іх на глебавым покрыве імхі, лішайнікі, хвашчы, папараці, дзярэзы, чарніцы, брусніцы і інш.

Тайга на сусветнай мапе

Класіфікацыя лясоў, прынятая ў англамоўнай літаратуры, адрозніваецца. Тайга (en:taiga, boreal forest) адносіцца да субарктычнага пояса, а хвойныя лясы ўмеранага пояса (en:Temperate coniferous forest) вылучаюцца ў асобную зону. У БСЭ тайга - хвойныя лясы паўночнага ўмеранага пояса.

Многія хвойныя лясы ў адносна густанаселеных частках планеты з'яўляюцца штучнымі, так як натуральнымі там былі б лісцяныя або змешаныя лясы. У Еўропе і Паўночнай Амерыцы яны былі закладзеныя з канца XVIII стагоддзя. У Еўропе праводзілася аднаўленне лесу, пасля таго як у многіх вобласцях ён амаль высечаны, і з-за збяднення глебаў для гэтага падыходзілі толькі ўстойлівыя хвойныя пароды. У Паўночнай Амерыцы больш каштоўныя лісцяныя пароды высякаліся значна больш інтэнсіўна, у выніку чаго сталі ў лясах пераважаць хвойныя дрэвы. Пазней падобныя лясы пакідаліся, так як іглічныя пароды раслі хутчэй і дазвалялі хутчэй атрымліваць прыбытак. У наш час у многіх месцах адбылося пераасэнсаванне гэтай традыцыйнай палітыкі і многія лясы паступова ператвараюць у змешаныя. Існуюць розныя меркаванні аб натуральнасці наяўнасці некаторых хвойных лясоў на раўнінах ўмераных шырот. У больш сухіх рэгіёнах сасновы лес можа прадстаўляць звычайную вегетацыю. Гэта назіраецца ў цёплых і засушлівых рэгіёнах паўднёва-захаду ЗША, на Пірэнэйскім паўвостраве і на карставых тэрыторыях Балканаў. Парослымі выключна хвойнымі пародамі могуць быць і меней спрыяльныя асобныя месцы на раўніне, напрыклад паўночныя схілы або катлаваны з халодным паветрам.

У многіх густанаселеных мясцовасцях хвойны лес пакутуе ад выхлапных газаў і іншых антрапагенных забруджванняў.

Зноскі

  1. Тайга (хвойные леса) — БСЭ — Яндекс.Словари(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 17 сакавіка 2013.
  2. Тропические леса — БСЭ — Яндекс.Словари. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 17 сакавіка 2013.